Здарэнні22

Жыхар Віцебска пазбавіўся 450 тысяч рублёў на «інвестыцыях у Газпрам»

Жыхар Віцебска страціў на віртуальных інвестыцыях каля 450 тысяч рублёў, стаўшы ахвярай аферыстаў, паведамілі ў МУС.

У сеціве 34-гадовы мужчына заўважыў рэкламу нібыта карпарацыі «Газпрам». Патэнцыйны наймальнік прапаноўваў дадатковы заробак. Варыянт зацікавіў віцябляніна, таму ён перайшоў па спасылцы і пакінуў заяўку.

Праз нейкі час з ім у месенджары звязаўся чалавек, які прапанаваў сваю дапамогу з рэгістрацыяй на біржы і кансультацыі па інвестыцыях.

Віцяблянін выканаў указанні невядомага. Ашуканцы падавалі мужчыну рэквізіты рахункаў і крыптавалютных кашалькоў, якія той папаўняў на працягу трох месяцаў.

Пры гэтым ён пераводзіў не толькі асабістыя грошы, але і крэдытныя, і пазычаныя.

Калі пацярпелы вырашаў вывесці заробленыя сродкі, зламыснікі змушалі яго плаціць яшчэ, прыдумляючы новыя прычыны. Сувязь з імі знікла пасля адмовы мужчыны папаўняць рахункі.

Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Каментары2

  • Янка
    28.08.2024
    Шчыра кажучы - нават сапраўдная мінарытарная інвестыцыя ў Газпрам зараз вядзе да страты грошаў. Бо па ўсіх паказніках гэта кампанія - банкрут. Прыміяльныя рынкі страчаныя, абаротныя сродкі былі вынятыя урадам ў 2022, капітальныя інвестыцыі неакупляльныя, сучасных тэхналогій звадкавання і дастаўцы газа няма і праз санкцыі ўжо ня будзе, бягучыя продажы - альбо нізкарэнтабельныя, альбо ўвогуле стратныя праз падвышэнне падаткаў і "рынак аднаго пакупніка". Па сутнасці сучасны Газпрам - гэта планава стратная казённая кампанія без уласных грошаў, таму мінарытарным уладальнікам яе акцый разлічваць на дывідэнды і рост яе кошту дакладна не варта.
  • Лейцар коркавы
    28.08.2024
    Чалавек, як ты зарабіў і адклаў такія грошы. Тутака 4,5 тысячы не магу сабраць. А мо Як прыйшлі, так і сыйшлі.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць