Эканоміка44

Зарплата да 3500 рублёў. Топ вакансій для людзей без вышэйшай адукацыі

Якія вакансіі прапануюць беларусам для працы без дыплома ВНУ з зарплатай вышэйшай за сярэдні ўзровень па краіне, паглядзеў myfin.by. 

На сайце Дзяржаўнай службы занятасці з'явіўся шэраг свежых вакансій з высокім заробкам.

Пры гэтым не абавязкова мець вышэйшую адукацыю, каб зарабляць больш за сярэднюю па краіне.

Зарплату да 3500 руб. абяцаюць муляру (ТАА «Прамгравій») і аператару станкоў з праграмным кіраваннем (ААТ «БЗТДіА»), да 3400 руб. - токару (ААТ «МЗКЦ»).

Машыністу аўтабетонапомпы абяцаюць плаціць у раёне 3000 руб. Наймальнік — ТАА «ЗБІ №1» (Гродна).

Такую ж зарплату прапануюць машыністу лесанарыхтоўчай машыны. Наймальнікам па вакансіі выступае Слуцкі лясгас.

ААТ «АМКАДОР» шукае наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем. Зарплатная прапанова — 3000 руб.

Зарплату вышэйшую за сярэдні ўзровень па краіне абяцаюць слесару-інструментальшчыку — 2600 руб. (ТАА «ПВХ Вест»), аператару машыннага даення — 2600 руб. (ААТ «Гарадзілава»), мантажніку будаўнічых канструкцый — 2300—2700 руб. (ДП «Віцебскі ДСК»).

Каментары4

  • Да рэд.
    14.08.2024
    Зрабіце артыкул па вакансіях у нацыянальны беларускі архіў. https://niab.by/newsite/by/vacancies
    Няма спецоў на пасады загадчыкаў аддзелаў. Катастрафічная сітуацыя ў архіве.
  • Песіміст
    15.08.2024
    Усе вакансіі апрача 3-х спрэс ваенка.
    Зарплаты "ДА 3000 рублёў" прашу не прапаноўваць. У рэале будзе 1500.
  • 15.08.2024
    ) Каб атрымаць вышыйшую , трэба гроші і 4 гады жыцця . Ну і крыху трывання )
    Каб стаць слесарам-інструментальшчыкам 6 ўзроўню можа і жыцця ня хапіць . Так сама мець талент , ўпартасць, працу , вопыт і шанец ))
    Слесарам 7 быў сам Божа . Вышей ўжо няма . Пацікаўцеся як слесар перакладаецца з лацінскай.

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць