Раман Кісляк чакаў адказу грузінскіх уладаў больш за год, піша «Позірк».

Грузінскія ўлады адмовілі беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку ў міжнароднай абароне.
Рашэння па сваім кейсе ён чакаў больш за год. Па словах Кісляка, у адказе Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі сказана, што ён задавальняе крытэрам, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй «Аб статусе бежанца» і закону Грузіі «Аб міжнароднай абароне», што тычацца прысуджэння статусу бежанца, аднак «ёсць дастатковыя падставы для дапушчэння», што яго знаходжанне там можа «супярэчыць інтарэсам краіны».
«Грузія лічыць, што я з'яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы. Гэта часткова чакана. Мы свядома пайшлі на пікеты (у траўні ў Тбілісі Кісляк зладзіў акцыю супраць доўгага разгляду прашэнняў аб прытулку. — заўв.), паскорылі працэсы», — сказаў Кісляк.
Праваабаронца будзе абскарджваць рашэнне грузінскіх уладаў у судзе.
Ускладняе сітуацыю беларуса тое, што ў яго ўжо скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, таксама мінуў тэрмін дзеяння і грузінскага часовага пасведчання асобы. Паводле звестак Кісляка, такая ж праблема ў іншых беларусаў, у якіх скончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў за час разгляду спраў аб прытулку.
Адмовіць у статусе ўцекача па законе могуць у той сітуацыі, калі «маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што асоба, якая шукае прытулак, мае сувязь з узброенымі сіламі краіны або арганізацыі, варожа настроенай у дачыненні да абароны і бяспекі Грузіі», разведкай іншай краіны, «тэрарыстычнымі або экстрэмісцкімі арганізацыямі», «іншымі злачыннымі арганізацыямі (у тым ліку з транснацыянальнымі злачыннымі арганізацыямі)» або «незаконным абаротам узбраенняў, зброі масавага знішчэння або іх кампанентаў».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары