Здароўе11

Як прадухіліць блізарукасць у дзяцей: 4 важныя парады

Вось што кажуць дактары.

Пра прафілактыку дзіцячай блізарукасці расказала галоўны пазаштатны дзіцячы афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя Вікторыя Красільнікава.

Сусветная тэндэнцыя ў прафілактыцы — правіла 20-20-20. Яго сутнасць у тым, што пасля 20 хвілін інтэнсіўнай зрокавай нагрузкі даецца 20 хвілін іншай дзейнасці, якая дазваляе вачам адпачыць. Апошняя лічба 20 азначае рэкамендаваную адлегласць паміж вачыма і кнігай у 20‑30 сантыметраў.

Асабліва гэтага правіла неабходна прытрымлівацца пры выкарыстанні розных гаджэтаў.

Важна не чытаць і не гуляць з гаджэтамі лежачы, у транспарце ці ў машыне. Як тлумачыць спецыяліст, у такіх сітуацыях нашы мышцы не могуць пастаянна трымаць кнігу ці электронную прыладу на адной і той жа адлегласці, што стварае дадатковую нагрузку на вочы.

Афтальмолаг звяртае ўвагу на тое, што чытанне з гаджэтаў больш шкоднае, чым чытанне кніг. Кнігі, асабліва падручнікі і кнігі для дзяцей, адпавядаюць стандартам да памеру тэксту, кантраснасці, адлегласці паміж радкамі, светласці паперы. У гаджэтаў такога няма. Таму на макулярную зону пры выкарыстанні гаджэтаў ідзе большая нагрузка, у выніку ёй трэба больш часу на адпачынак. Найбольшую небяспеку ўяўляе чытанне з тэлефона.

У перапынку паміж падрыхтоўкай урокаў нельга гуляць з гаджэтам. Перапынак варта запоўніць іншым відам нагрузкі — аўдыя ці фізічнай. Непрафесійныя заняткі спортам, адзначае афтальмолаг, вельмі важныя для прафілактыкі блізарукасці.

Акрамя гэтага, адпаведна апошнім сусветным рэкамендацыям, кожны дзень дзіця павінна выходзіць на прагулку мінімум на адну гадзіну. Лепш, каб дзеці знаходзіліся на вуліцы (асабліва вясной і летам) да дзвюх гадзін.

Каментары1

  • вышэвышэбога
    06.08.2024
    ніяк
    гэта спадчыннае

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі7

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі7

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць