Грамадства11

Аб'яднаны пераходны кабінет заснаваў медаль Ларысы Геніюш

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі заснаваў Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) з мэтай узнагароджання за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды, паведамляецца ў тэлеграм-канале АПК.

У адпаведнасці са Статутам узнагароды, які ўвайшоў у жыццё 31 ліпеня 2024 года, медаль можа ўручацца беларускім і замежным грамадзянам, якія:

— сваёй актыўнай дзейнасцю спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці або

— праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека.

Медаль уяўляе сабой круглы медальён залацістага колеру, у цэнтры якога — партрэт Ларысы Геніюш, скіраваны ўлева, за якім унізе стужка, падзеленая на тры роўныя палосы, якія сімвалізуюць колеры беларускага нацыянальнага сцяга. Унізе партрэта па краі медаля — подпіс «Ларыса Геніюш». Поле медальёна рэльефна падзеленае наўскос на дзве часткі, правая з якіх — цямнейшая.

На адваротным баку медальёна ў цэнтры ў промнях сонца размешчаны надпіс: «Жыць для Беларусі» (словы Ларысы Геніюш), над ім — ляціць птушка.

У аснове сюжэту медаля — вобраз Ларысы Геніюш, няскоранай палітзняволенай у СССР, профіль якой выступае з цемры ў святло; яна аптымістычна глядзіць у будучыню, сцвярджаючы перамогу свабоды і дэмакратыі ў Беларусі.

Надпіс на рэверсе — гэта фрагмент яе верша, які сімвалізуе непахіснасць і вернасць паэткі нацыянальным і дэмакратычным ідэалам, фактычна яе запавет наступным пакаленням беларусаў.

Птушка — сімвал свабоды, надзеі на вызваленне і перамогі над прыгнятальнікамі. Маленькая птушачка згадваецца ва ўспамінах Ларысы Геніюш у перыяд яе знаходжання ў турэмнай камеры, а ізаграфія птушачкі ўзятая з яе ліста.

Каментары1

  • Жора
    01.08.2024
    Дзе кабінетныя лайдакі, а дзе Геніюш... Не ганьбіліся б...

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць