Пра гэта дамаўляўся рэктар універсітэта падчас візіту ў Ісламскую рэспубліку.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль падпісаў мемарандумы аб узаемаразуменні з Тэхналагічным універсітэтам імя Аміра Кабіра і Тэхналагічным універсітэтам Малек Аштар.
БДУ і іранскія ўніверсітэты дамовіліся развіваць супрацоўніцтва. У прыватнасці, прадугледжваецца абмен студэнтамі па праграмах навучання ўсіх узроўняў; выкладчыкамі і навукоўцамі, распрацоўка і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм, выкананне навукова-даследчых і адукацыйных праектаў.
Таксама ўніверсітэты будуць абменьвацца інфармацыяй і навучальнымі матэрыяламі, арганізоўваць канферэнцыі, семінары, практыкумы і курсы, выпускаць сумесныя публікацыі.
Тэхналагічны ўніверсітэт Малек Аштар зацікаўлены ў развіцці навуковага супрацоўніцтва з БДУ ў галіне оптыкі, матэрыялазнаўства і металургіі, электрафізікі, фізікі палімераў і кампазітных матэрыялаў.
З кіраўніцтвам Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Аміра Кабіра прайшло абмеркаванне ў тым ліку падрыхтоўкі сумесных публікацый у навуковых часопісах, удзелу ў навукова-практычных мерапрыемствах, арганізацыі навуковых стажыровак і сумеснага навуковага кіраўніцтва аспірантамі.
У прэс-службе БДУ паведамілі, што на гэты момант ва ўніверсітэце вучацца 10 грамадзян Ірана.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары