Раніцай 1 ліпеня памёр журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі. Пра ягоную смерць паведаміла жонка, прычына смерці не называецца.

Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі пісаў у асноўным пра культуру. Быў загадчыкам літаратурнай часткі тэатра імя Максіма Горкага ў Мінску, адзін час быў сакратаром Саюза кінематаграфістаў БССР. У пачатку нулявых вёў на Беларускім радыё праграму «Кава на траіх». Напісаў кнігу пра жыццё і творчасць былога мастацкага кіраўніка тэатра імя Горкага Барыса Луцэнкі «Споведзь грэшнага ліцадзея».
У 2010-я Агурцоў працаваў карэспандэнтам радыёстанцыі «Голос России», пакуль у 2020 годзе МЗС Беларусі не адмовіўся працягнуць яму акрэдытацыю. Апошняе яго месца працы — калумніст на расійскім рэсурсе «Sputnik Беларусь».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары