У рамках баявой праверкі ўзмацнілі патруляванне мяжы з Украінай
Сілы спецыяльных аперацый у цесным узаемадзеянні з ракетнымі войскамі і артылерыяй працягваюць выконваць вучэбна-баявыя задачы ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях у рамках раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Адпрацоўваюцца пытанні:
— па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы на магчымых напрамках «незаконнага пранікнення на тэрыторыю Беларусі ўзброеных груп баевікоў»;
— перакрыцця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.
Для выяўлення дыверсійна-разведвальных груп і навалы сіл умоўнага суперніка ў цяжкадаступнай лясіста-багністай мясцовасці выкарыстоўваюцца беспілотныя разведвальныя комплексы, якія ў рэжыме рэальнага часу перадаюць каардынаты разлікам артылерыйскіх падраздзяленняў для нанясення агнявога паражэння, піша Мінабароны.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары