Праўладны канал: Калі дзяржаўныя выданні не могуць вычысціць забароненыя спасылкі, то як патрабаваць гэтага ад звычайных рабацяг
«Непарадак».

Праўладны тэлеграм-канал «Графач» звярнуў увагу на стары артыкул у «СБ. Беларусь сегодня», дзе засталася спасылка на Tut.by і фота з лагатыпам партала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

«Калі ўжо дзяржаўныя выданні з цэлымі рэдакцыямі не могуць у сябе вычысціць усе спасылкі і згадкі цяпер забароненых СМІ, то як можна патрабаваць гэтага ад звычайных рабацяг або бабуль у «Аднакласніках».
А то любяць у нас прад'яўляць прэтэнзіі за старыя рэпосты, лайкі і падпіскі. Непарадак», — напісаў «Графач».
Аўтар канала пажартаваў, што калі б ён быў турбапатрыётам, то ўжо крычаў бы, што «бэчэбэшнікі і прыхільнікі дзяржперавароту пралезлі ў святая святых», і патрабаваў правесці чысткі.
«СБ» у тым артыкуле неўзабаве выдаліла спасылкі на Tut.by.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Распаўсюд экстрэмісткіх матэр'ялаў ня мае пад сабой а ні шкоды, а ні пацярпелага, гэта ПРЫЗНАЧАНАЕ ЗЛАЧЫНСТВАМ іначай malum prohibitum.
Цікава і няескарысна даць прыклады такіх несапраўдных "злачынстваў": захоўваньне ці продаж забароненых речаў, кантрабанда, пераход мяжы, парушэньне аўтарскіх прывілеяў, неліцэнзаванае ажыцьцяўленьне незлачыннай дзейасьці.
Але ad rem, да распаўсюду матэр'ялаў. Як злачынства ня мае пацярпелых, то бок ПРЫЗНАЧАНАЕ, то і злачынцы ПРЫЗНАЧАЦЦА МОЦНЫМ (potestas) паводле яго, дужага, меркаваньняў сярод сяйва тых, хто падпадае пад фармальную азнаку malum prohibitum.
Шырыня ахопу гэтае азнакі, дарэчы, дапамагае Моцнаму трымаць сваіх пахолкаў ў пільнай аддаасьці сабе