Азараў мог зняцца сам, каб пакінуць у выбарчай гонцы астатніх членаў спісу. Але пайшоў на прынцып.

На паседжанні камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду прынята рашэнне зняць з гонкі спіс «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азаравым.
Учора яму было прапанавана самастойна пакінуць спіс. Азараў адмовіўся, таму большасцю галасоў камісія дыскваліфікавала і Азарава, і яго паплечнікаў.
Праблема выявілася ў працэдуры — як аказалася, у выбарчай камісіі ёсць права ці адмяняць рэгістрацыю выбарчага спісу цалкам, але няма права выключаць канкрэтнага кандыдата.
З падобнай праблемай сутыкнуўся спіс «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай. Паколькі дзве яе паплечніцы знялі свае кандыдатуры, спіс перастаў адпавядаць патрабаванням гендарных квотаў. Таму два сябры «Нашай справы» — Віктар Саскевіч і Андрэй Жукавец — напісалі заявы аб самаадводзе. Адчапіўшы іх, спіс Розы Турарбекавай трапіць у выбарчыя бюлетэні.
Такім чынам у выбарах у Каардынацыйную раду возьмуць удзел 11 спісаў. Самі выбары пройдуць 25-27 мая на электроннай платформе.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Хай робіць тое, на што здатны.