Грамадства11

Беларусам сталі часцей адмаўляць у шэнгенскіх візах. Але не толькі ім

Грамадзянам Беларусі, Расіі, Турцыі і Ірана сталі часцей адмаўляць у выдачы шэнгенскіх віз. Працэнт адмоў беларусам у 2023 годзе павялічыўся да 3,4% — у 2022 годзе гэты паказчык складаў 1,9%, пішуць schengen.news.

Працэнт адмоў расейцам павялічыўся з 10,2% да 10,6%. Грамадзянам Турцыі адмовілі ў 16,1% выпадкаў (у 2022 годзе было 15,7%). А рэкардсменам па адмовах з'яўляецца Іран: летась было адхілена каля 30,3% заявак з гэтай краіны, у 2022 годзе было 25,2% адмоў.

Усяго ў 2023 годзе было выдадзена 8,49 мільёна шэнгенскіх віз, працэнт ухваленняў склаў 82,3% — ён вырас у параўнанні з 2022 годзе (78,4%).

Лідарам па заяўках пасля доўгага перапынку стаў Кітай — грамадзяне гэтай краіны запыталі за год 1,1 млн віз. У топе таксама Турцыя (1,05 мільёна), Індыя (966 000), Марока (591 000) і Расія (520 387).

Цікава, што з амаль 8,5 млн віз, выдадзеных у 2023 годзе, 6 млн, або 54,2%, дапускалі шматразовы ўезд у Шэнгенскую зону, прычым гэтая доля крыху зменшылася ў параўнанні з папярэднім годам (58,1% у 2022 годзе).

Каментары1

  • гоблен
    16.05.2024
    Картина маслом: бедорусы и их братья! (глумливо ржот)

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць