Грамадства1010

Ствараецца Міжнародны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Нарвегія ужо дала 850 тысяч еўра

З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Фонд будзе накіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў, паведамляе офіс палітыка. 

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Падтрымка будзе ўключаць у сябе, у тым ліку, медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай сказаў, што Нарвегія ўносіць 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) — як першы ўнёсак у гэты фонд. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням.

Міністэрства замежных справаў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Унесці сродкі ў фонд змогуць іншыя ўрады, міжнародныя арганізацыі і іншыя патэнцыйныя донары.

З ініцыятывай стварыць такі фонд лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская выступіла ў мінулым годзе.

Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага гуманітарнага фонду: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх семʼяў».

У панядзелак і аўторак на гэтым тыдні Ціханоўская знаходзіцца ў Осла.

Каментары10

  • Данатар
    30.04.2024
    Там у Стрыжака не было яшчэ паста, як ён нечакана закаціў вечарынку, каб прамачыць капіляры салідарнасці?
    Спраўдзіце хто-небудзь у зліве ГБшным: там напэўна будуць запыты ад нейкага Андрэюса Стрыжакаса, што ні ў якім разе нельга спыняць рэпрэсіі.
    Капіляры самі сябе не напоўняць!
  • Жора
    30.04.2024
    2024, красавік на двары. "Ствараецца"...

  • Пан
    30.04.2024
    Стары гадзіннік зламіўся, трэба новы.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі45

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі45

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць