Свет11

Кадыраў прызначыў свайго 16-гадовага сына куратарам прыватнага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна

Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні.

Адам і Рамзан Кадырава. Фота з сайта championat.com

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў прызначыў свайго сына Адама куратарам «Расійскага ўніверсітэта спецназа імя Уладзіміра Пуціна» ў Гудэрмесе, аб чым напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«Па просьбе дарагога брата, кіраўніка РУС Байбетара Вайханава, я прыняў рашэнне прызначыць Адама Кадырава куратарам РУС. Ён цесна знаёмы з дзейнасцю знакамітага ўніверсітэта, таму я лічу, што выдатна справіцца з ускладзенымі абавязкамі», — напісаў Кадыраў.

Кадыраву-малодшаму пачалі ўручаць узнагароды і прызначаць яго на высокія пасады пасля таго, як ён збіў у следчым ізалятары абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіту Жураўля, якога пазней прыгаварылі да 3,5 года калоніі, піша «Настоящее время»

Тым часам Адам Кадыраў стаў «Героем Чачні», начальнікам аддзела гарантавання бяспекі свайго бацькі і куратарам батальёна імя шэйха Мансура.

Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні. Так, 16 лютага яго старэйшую дачку ўзнагародзілі ордэнам так званай «ДНР». За некалькі дзён да гэтага другая дачка Кадырава, 24-гадовая Хадзіжат, была прызначаная першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі і ўрада Чачні.

Каментары1

  • Ёсік
    29.04.2024
    Стаў адразу замест сябе, не чакай, калі з табой абыдзецца так, як ты са сваім бацькам. Узначальваў ахову яго, і недаглядзеў заклад снарада пад трыбунай. Тая ж прымаўка аб брудзе і князе - прыйшоў да ўлады вясковец. У труне, А ў тваім выпадку, у саване кішэняў няма.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць