У Мазырскім раёне аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Загінула жанчына
Трагічнае ДТЗ здарылася сёння раніцай на трасе «Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны».

Аўтобус EOS ехаў у бок Мазыра і сутыкнуўся з аўтамабілем «ГАЗ», які рухаўся ў спадарожным кірунку і спыніўся перад пешаходным пераходам.
Ад удару грузавік вынесла на абочыну сустрэчнай паласы, дзе ён наехаў на пенсіянерку. Жанчына памерла на месцы.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары