Грамадства11

Playtika ўсё ж забароніць працу з Беларусі. А за рэлакейт шчодра заплаціць

30 красавіка — апошні працоўны дзень для ўсіх, хто застанецца ў Беларусі.

Devby.io

У студзені стала вядома аб сыходзе з Беларусі ізраільскай геймдэў-кампаніі Playtika. На мінулым тыдні топ-менеджмент кампаніі паведаміў, што 30 красавіка — апошні працоўны дзень для ўсіх, хто застанецца ў Беларусі. Пасля гэтай даты доступу да карпаратыўных рэсурсаў з Беларусі не будзе, піша Devby.io.

Фізічны офіс у Мінску ўжо закрыты для большасці супрацоўнікаў з пачатку сакавіка.

Частка каманды разлічвала, што зможа працаваць з Беларусі, дэ-юрэ з афармленнем у Грузіі.

— Але цяпер сказалі, што магчымасць працаваць з Беларусі цалкам адмяняецца, — распавяла крыніца.

Супрацоўнікаў, з іх слоў, папрасілі вызначыцца са сваімі планамі — заставацца або з'язджаць з кампаніяй — да 20 сакавіка.

Рэлакантам дазволяць працаваць з большасці краін. У чорным спісе, акрамя Беларусі, як распавялі крыніцы, «ёсць Расія, некаторыя ўкраінскія гарады, Куба, Сірыя, Ліван, Іран, Паўночная Карэя».

Пакуль няма інфармацыі пра тое, колькі супрацоўнікаў мінскага офіса ўжо звольненыя/звольняцца, а колькі працягнуць працу. Анонс закрыцця офіса ў Мінску супаў з новым раўндам глабальных скарачэнняў у Playtika. Медыя паведамлялі, што скароцяць 300-400 супрацоўнікаў у розных лакацыях. Каманда ў Мінску чакала, што працу могуць страціць да 50% офіса (каля 150 чалавек). Як распавяла адна з крыніц, у лютым «з многімі інжынерамі завяршылі працоўныя адносіны, выплацілі ім заробак і гадавы бонус».

Бонусы і дапамогу з пераездам

Кампанія, як сцвярджаюць суразмоўцы выдання, прапанавала рэлакантам добрыя бонусы, але з адтэрміноўкай.

Напрыклад, рэлакантам, якія адпрацуюць у кампаніі да канца лета 2024, абяцаюць выплаціць бонус у памеры чатырох заробкаў. А тыя, хто адпрацуе да канца красавіка 2025 года, атрымаюць у канцы бонус у памеры васьмі заробкаў.

Заробак у сувязі з рэлакацыяй, здаецца, не будуць пераглядаць. Тым больш, каля месяца таму ўжо былі перагляды. Але павінны выплаціць разава 600 даляраў да заробку, — распавяла крыніца.

Па словах крыніцы, кампанія будзе дапамагаць рэлакантам па меры магчымасці, аднак асноўныя пытанні «прыйдзецца вырашаць самастойна».

— Кампанія будзе дапамагаць з атрыманнем віз, але цяпер з гэтым праблемы не толькі ў Playtika.

Беларусь сярод фактараў рызыкі

У квартальных справаздачах Playtika Беларусь фігуравала сярод фактараў рызыкі. У фінансавай справаздачнасці за мінулы год Playtika таксама згадала Беларусь у пераліку рызык, «звязаных з міжнароднымі аперацыямі і ўласнасцю».

Кампанія не апублікавала падрабязную інфармацыю аб даходах у рэгіёнах / лакацыях. Між тым, за мінулы год у Playtika знізілася выручка і чысты прыбытак.

Як вынікае з фінансавай справаздачнасці, за 2023 год кампанія атрымала 2,57 мільярда даляраў выручкі. Гэта на 2% ці амаль на 50 мільёнаў даляраў менш, чым у 2022 годзе. Выручка кампаніі ўпала ўпершыню за апошнія тры гады.

У 2024 кампанія не прагназуе значны рост выручкі і дапускае яе зніжэнне. Playtika чакае, што выручка складзе 2,52-2,62 мільярда даляраў.

Чысты прыбытак Playtika за мінулы год упаў у параўнанні з 2022 амаль на 15% і склаў 235 мільёнаў даляраў.

Таксама стала вядома, што кіраўніцтва Playtika адмовілася ад планаў продажу кампаніі і вырашыла пераарыентавацца на M&A-здзелкі. Да змены курсу кампанію падштурхнула «цяперашняя нестабільнасць у Ізраілі і Украіне».

Як паведаміў прэзідэнт і фінансавы дырэктар Playtika Крэйг Абрахамс, у бліжэйшыя тры гады Playtika на зліцці і паглынанні выдзеліць ад 600 мільёнаў даляраў да 1,2 мільярда даляраў. Плануецца заключаць па 1-2 здзелкі ў год. Топ-менеджар дадаў, што ў кампаніі «ёсць усе шанцы ўзначаліць кансалідацыю ў індустрыі мабільных гульняў».

Каментары1

  • Bolt
    18.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць