Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць
Блогер Аляксандр Кабанаў у стрыме з дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам закрануў пытанне палітвязняў і папрасіў таго пракаментаваць адну з ідэй.

Кабанаў разважае, што ёсць расійскія і, магчыма, беларускія шпіёны, арыштаваныя ў Еўропе і ЗША. Ці разглядалі версію абмяняць іх на беларускіх палітвязняў?
«Разглядалі, абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць, — адказаў Франак Вячорка. — Расійскія, лукашэнкаўскія агенты або расійскія ваеннапалонныя ва Украіне — гэта рэалістычныя варыянты абмену. Але не магу нічога расказваць у дэталях».
Вячорка дадаў, што такі варыянт больш імаверны, чым абмен на санкцыі.
Але пакуль па гэтым пытанні няма пра што казаць публічна.
Чытайце таксама:
Тры моманты, якія трэба змяніць, каб беларуская пенітэнцыярная сістэма перастала быць нялюдскай
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары