Грамадства

Кацярына Пытлева падзялілася добрымі навінамі пра сваё здароўе

Тэле– і радыёвядоўца Кацярына Пытлева, якой летам 2022 года дыягнаставалі рак малочнай залозы, падзялілася ў фэйсбуку навіной, што ў другой выдаленай грудзіне ў яе злаякасных клетак не знайшлося. Гэта дае надзею, што хваробу ўдалося канчаткова перамагчы.

«Важны дзень добрых навін. У другой выдаленай грудзіне ні клетачкі раку! Мне зрабілі ўнікальную аперацыю па рэканструкцыі, і цяпер па жаночай частцы раку вяртацца няма куды. Былі праблемы на аперацыі, але цяпер усё добра, і наперадзе вясна, рэабілітацыя, новыя працы, праекты і цудоўнае новае жыццё. Хочацца верыць, што гэта ўжо кропка ў #маявайна.

Канешне, лекі я буду піць яшчэ 5-7 год, але рызыкі ўжо не такія, як былі. Дзякуй усім, хто перажываў, падтрымліваў і дасылаў прамяні дабра, яны ўсе дайшлі. Я ззяю, як птушка фенікс. Пайшла несці гэтае святло і дабро ў свет. Цудоўнага дня, Чалавекі!» — радуецца журналістка.

Пра сваю хваробу Кацярына Пытлева паведаміла ў ліпені 2022 года. У яе была кепская спадчыннасць, бо па матчынай лініі было пяць выпадкаў захворвання на рак малочнай залозы. Таму Кацярына хацела дзеля прафілактыкі загадзя выдаліць абедзве грудзіны, але не паспела гэтага зрабіць і мусіла лячыцца ўжо пасля выяўлення хваробы.

Спачатку ёй выдалілі пухліну і прызначылі хіміятэрапію. Пазней Пытлева перанесла аперацыю па выдаленні другой грудзіны.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць