Грамадства33

Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

У 43-гадовага палітвязня Сцяпана Латыпава пачалася цынга, паведаміла «Позірку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Паводле яе слоў, палітвязень скардзіцца, што яму не аказваюць медыцынскую дапамогу, не перадаюць лекі.

Цынга — захворванне, звязанае з недахопам вітаміна С. Пры адсутнасці вітаміна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе — за чатыры месяцы. На фоне зніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, крывацечнасцю дзясен, выпадзеннем зубоў, болем у канечнасцях. 

Суд Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) 15 верасня 2022 года перавёў Латыпава на турэмны рэжым адбыцця пакарання на 2 гады. Адміністрацыя івацэвіцкай калоніі патрабавала трохгадовага тэрміну. У канцы таго ж месяца палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4. 

16 жніўня 2021 года Латыпава прыгаварылі да 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічынь (8700 рублёў).

Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні дваровага тэлеграм-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня 2020 года. Акрамя таго, як дырэктара кампаніі «Беларба», яго прызналі вінаватым у тым, што ён уводзіў у зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.

Яму інкрымінавалі ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак), ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязень віну не прызнаў. Падчас аднаго з судовых пасяджэнняў ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла шарыкавую ручку. Яму была зробленая аперацыя.

@nashaniva Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў у турме #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #цинга #политзаключенные #здоровье #могилев #навіныбеларусі ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары3

  • Як у Сярэднявеччы
    15.02.2024
    Узровень медыцыны і харчавання ў Беларусі: людзі хварэюць на цынгу....
  • Язэп
    15.02.2024
    Як у Сярэднявеччы , палітзняволеныя ў лукашысцкіх турмах пакутваюць праз хваробы, якія ў цывілізаваным свеце ўжо даўно не сутстракаюцца: цынгу і прабадную язву. Па сутнасці гэтае дзікунства з'яўляецца наўмысным забойствам, за якое лукашысцкія турэмшчыкі павінныя адказаваць па крымінальных артыкулах за злачынствы супраць чалавечнасці.
  • Gorliwy Litwin
    15.02.2024
    Як у Сярэднявеччы ,гэта наўмыснае катаванне і знішчэнне здароўе годнага чалавека , які пасмеў выступіць супраць усеўладдзя фашысцкіх мянтоў ды чэкістаў 

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць