Грамадства1010

Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША 

Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава ў Мінскім гарадскім судзе 8 снежня 2023 года.

Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах»). 

Георгія Чараваку асудзілі за данат у 21,29 даляра, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Да акаўнта была прывязаная беларуская картка, з якой спісаліся сродкі. Улады палічылі гэта наўмыснымі дзеяннямі «з мэтай фінансавання дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы» асобаў да ўзброенага канфлікту ва Украіне. 

Чараваку затрымалі 9 жніўня 2023 года пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц.

Падчас суда ён распавёў, што ён добраахвотна паведаміў супрацоўнікам, якія яго затрымалі, што ён падпісаны на шматлікія «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, прызнаўся, што зрабіў перавод на рахунак Палка Каліноўскага.

Ён жа ўласнаруч даў супрацоўнікам паролі для ўваходу ў плацёжную сістэму. Ён распавёў, што зрабіў данат, бо спадзяваўся, што гэтыя сродкі накіруюць на закупку касак, бронекамізэлек, медыкаментаў, аднак разумеў, што імі скарыстаюцца па сваім веданні і ў тым ліку, купяць на іх зброю і боепрыпасы.

Таксама вядома, што следчы вылучыў са справы матэрыялы, якія датычныя іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
  • арт. 350 (знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі),
  • арт. 368 (абраза Лукашэнкі),
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), піша «Вясна».

Каментары10

  • Юрий
    30.01.2024
    На суде он рассказал, что добровольно сообщил задержавшим его
    сотрудникам, что он подписан на многочисленные «экстремистские»
    телеграм-каналы, признался, что сделал перевод на счет Полка
    Калиновского. Он же собственноручно дал сотрудникам пароли для
    входа в платежную систему. Он рассказал, что сделал донат, так как
    надеялся, что эти средства направят на закупку касок, бронежилетов,
    медикаментов, однако понимал, что ими воспользуются по своему разумению
    и, в том числе, купят на них оружие и боеприпасы.
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/ru/335169
    Так надо было самостоятельно себя и посадить  на 5 лет.Зачем утруждать силовиков?
  • Курт
    30.01.2024
    Запрэдзельная наіўнасць, якая мяжуя з дурнотай. Навошта сам усё распавеў, здаў сам сябе. Калі беларусы паразумнеюць? Ці зноў як у Купалы “дурны мужык як варона”.
  • Хуч
    30.01.2024
    Не дай Бог мне патрапіць на іх я б іх пасылаў. Бо яна бандыты.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць