У БДУ адкрылі «партыйную школу». Здагадайцеся за тры секунды, якой партыі?
Старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў узяў удзел у адкрыцці і рэалізацыі праекта «Партыйная школа» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел адміністрацыя, студэнты і прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама актыў пярвічкі «Белая Русь», паведамляецца ў тэлеграм-канале Савета Рэспублікі.
Удзельнікамі першай плыні партыйнай школы сталі супрацоўнікі БДУ, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый Мінска. Ініцыятарам навучання ў рамках рэспубліканскага праекта выступае партыя «Белая Русь».
У прывітальным слове сенатар падкрэсліў, што гэта «ўнікальная адукацыйная праграма сфарміруе ў слухачоў цэласнае ўяўленне аб шматпартыйнай сістэме Рэспублікі Беларусь і ролі партый у дзяржаўным будаўніцтве на сучасным этапе».
Пасля масавай зачысткі палітычнага поля ў 2023 годзе ў Беларусі з 15 засталося чатыры партыі: новаствораная «Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваныя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары