Спорт

Жазэ Маўрынью пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Ромы»

Партугалец быў 60-м трэнерам у гісторыі клуба са сталіцы Італіі. Ён узначальваў каманду з мая 2021 года.

Жазэ Маўрынью нешта тлумачыць Рамэлу Лукаку падчас матча Серыі А «Рома» — «Эмпалі» 17 верасня. «Рома» разграміла суперніка 7:0, а бельгіец забіў гол. Фота: Alessandra Tarantino / AP

«Рома» пацвердзіла, што Жазэ Маўрынью і яго трэнерскі штаб неадкладна пакінуць клуб, паведамляецца на афіцыйным сайце сталічнай каманды.

Маўрынью прывёў каманду да перамогі ў Лізе канферэнцый у маі 2022 года і да фіналу Лігі Еўропы ў мінулым сезоне.

«Мы хацелі б падзякаваць Жазэ ад імя ўсіх нас у «Роме» за яго запал і намаганні з моманту яго прыходу ў клуб», — уладальнікі клуба Дэн і Раян Фрыдкіны.

У сёлетнім чэмпіянаце «Рома», за якую на стыку стагоддзяў гуляў беларус Сяргей Гурэнка, ідзе на 9-м месцы, адстаючы на пяць балаў ад зоны плэй-оф. У мінулым туры «джэла-росі» прайгралі «Мілану» 1:3.

***

Зорка Жазэ Маўрынью ўзышла ў 2004 годзе, калі ён з «Порту» выйграў Лігу чэмпіёнаў (перад гэтым была перамога ў Кубку УЕФА). Пасля трыумфу ён пакінуў клуб.

Потым ён узначаліў «Чэлсі», з якім тры разы выйграў англійскую прэм'ер-лігу, пасля з міланскім «Інтэрам» два разы чэмпіянат Італіі і Лігу чэмпіёнаў (2010), з мадрыдскім «Рэалам» чэмпіянат Іспаніі, з «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Лігу Еўропы (2017).

У ліпені паведамлялася, што Жазэ адмовіўся ад 30 мільёнаў еўра ў Саудаўскай Аравіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць