Свет

Суд у Омску адхіліў скаргу на арышт абвінавачанага ў тэрактах беларуса

Омскі абласны суд адхіліў скаргу на арышт 52-гадовага грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, які абвінавачваецца ў падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі, паведаміла аб'яднаная прэс-служба судоў Омскай вобласці (Расея).

Сяргей Ерамееў

Ерамееў абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса РФ (тэрарыстычны акт). У якасці меры стрымання яму абрана ўтрыманне пад вартай да 30 студзеня.

У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта да станцый Тында і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, адбылося ўзгаранне цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі.

7 снежня ФСБ паведаміла пра затрыманне ў Омску беларуса Сяргея Ерамеева, які, па сцвярджэнні сілавікоў, «даў прызнальныя паказанні аб працы пад кантролем украінскіх спецслужбаў» і прызнаў віну.

Сяргей Ерамееў — былы супрацоўнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», удзельнік страйку на ім у 2020 годзе. Працаваў прыбарыстам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце3

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць