Спорт33

НАК вітаў допуск да Алімпіяды, але назваў яго ўмовы дыскрымінацыйнымі

НАК зазначае, што вітае допуск да Гульняў-2024, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсаў беларускай спартыўнай супольнасці.

Фота: Telmo Pinto / NurPhoto via Getty Images

Нацыянальны алімпійскі камітэт «прыняў да ведама рашэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 8 снежня аб допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды-2024 у Парыжы ў нейтральным статусе».

НАК зазначае, што вітае допуск да Гульняў-2024, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсаў беларускай спартыўнай супольнасці ў поўнай меры.

«Існыя строгія абмежаванні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сімвалаў, абмежаваную колькасць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартсменаў, якія выступаюць у камандных відах — усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму з'яўляюцца вельмі дыскрымінацыйнымі ў адносінах да атлетаў нашай краіны», — гаворыцца ў заяве НАК.

У Мінску чакаюць далейшага тлумачэння «дыскрымінацыйных» умоў і спадзяюцца, што МАК будзе «кіравацца найперш інтарэсамі саміх спартсменаў, а таксама, несумненна, будзе працягваць работу па аднаўленні справядлівасці і паўнацэнным удзеле нашых спартсменаў ва ўсіх спаборніцтвах».

У пятніцу Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што спартсмены з Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, але толькі ў нейтральным статусе.

На Алімпійскіх гульнях будзе забаронена любая сімволіка, якая асацыюецца з Беларуссю і Расіяй, а спартсмены будуць выступаць у форме нейтральных колераў.

Акрамя таго, на гульнях не змогуць выступіць спартоўцы, афіляваныя з расійскімі і беларускімі сілавымі структурамі, а таксама тыя, хто быў заўважаны ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На гульнях не будзе афіцыйных дэлегацый Беларусі і Расіі. 

Прэзідэнт World Athletics заявіў, што беларускія і расійскія спартсмены не прымуць удзелу ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

Каментары3

  • Беларус
    11.12.2023
    А якія вашы нацыянальныя сімвалы, блазны? Вянок і чз сцяг ніколі нацыянальнымі сімваламі не былі і ўжо не будуць. Пачытайце свой закон пра сцяг і герб, там яны называюцца дзяржаўнымі сімваламі. дык у вас і дзяржавы ўжо няма, толькі тэрыторыя, якую вы часова кантралюеце, дзякуючы русні.
  • Алек. Ру
    11.12.2023
    Ну дык І не у́дзельнічайце на знак пратэсту.
  • Базыль
    11.12.2023
    А хто даў права лукашэнкаўскаму НАКу пад кіраўніцтвам Віці Лукашэнкі і разнастайных базанавых гаворыць ад імя беларускай спартыўнай супольнасці?

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ17

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»16

Аль-Каіда заклікала да новых нападаў на пасажырскія самалёты6

Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ17

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць