Грамадства

«Белтэлекам» адкрыў першую краму пад уласным брэндам

Першы гандлёвы аб'ект пад брэндам Beltelecomshop адкрыўся нядаўна ў сталіцы ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Гашкевіча ў мінскай Лошыцы.

beltelecom.by

— Гэта новы фармат працы і новы ўзровень узаемадзеяння з нашымі кліентамі: мы становімся бліжэйшымі і прапаноўваем зручны сэрвіс, — адзначыў намеснік гендырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша. — Наша інтэрнэт-крама карыстаецца папулярнасцю ў аматараў анлайн-пакупак, а «цяпер тэхніка вядомых брэндаў і актуальныя навінкі сталі яшчэ больш даступнымі прыхільнікам традыцыйнага шопінгу».

З 2021 года «Белтэлекам» прапануе абанентам набыць тэхніку для дома і актыўнага адпачынку ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўнёску.

Гэта тэлевізары, смартфоны, планшэты, аўдыясістэмы, ноўтбукі, камп'ютарная тэхніка, гульнявыя прыстаўкі, робаты-пыласосы, вертыкальныя пыласосы, робаты-мыйшчыкі вокнаў, электрасамакаты, кавамашыны, грылі ды інш.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца Wi-Fi роўтары, тэлевізары, мабільныя тэлефоны, робаты-пыласосы, яндэкс-станцыі.

Гандлёвы павільён працуе па адрасе: вул. І. Гашкевіча, 3-2, 1-ы паверх.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску76

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»1

У Ваўкавыскім раёне зносяць найстарэйшы ў Беларусі цэментны завод

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 8

Прэм'ер Швецыі таксама не разумее, навошта Стуб і Сцёрэ званілі Пуціну1

Вядомы беларускі велагоншчык пайшоў працаваць у таксі

У Кітаі пакрыўдзіліся на Кіліяна Мбапэ, які назваў Мао Дзэдуна дыктатарам4

У Кітаі бурбалка вакол штучнага інтэлекту ўжо лопнула2

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць