Гісторыя1010

Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва — Андрэй Катлярчук

Актуальны артыкул у «Нашай Ніве» пра знішчэнне Сталіным і чэкістамі беларускай эліты паказвае, між іншым, як мала мы ведаем пра волатаў беларускага руху XX стагоддзя, піша ў фэйсбуку гісторык Андрэй Катлярчук, продкі якога паходзяць з Турава, а сам ён ужо шмат гадоў жыве ды працуе ў Швецыі.

Вока зачапілася за прозвішчы з «няпоўнага спіса» ахвяраў па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»: «Яўген Макоўскі, інжынер з Турава». Паспрабаваў знайсці больш інфармацыі.

Беларус з вышэйшай адукацыяй — асоба рэдкая на той час, ды яшчэ вілянчук, з былой сталіцы Княства. Магчыма, з гэтай сям’і паходзіў таксама вілянчук Вячаслаў Макоўскі, намеснік сакратара ЦК БСРГ. У 1928 годзе ён быў арыштаваны i пасаджаны ў Лукішкі, дзе ў хуткім часе захварэў на сухоты. У 1929-м вызвалены з турмы пад заклад i праз некалькі дзён памёр. З крыніц тых часоў вядома таксама пра беларускага ксяндза Макоўскага.

Тураўскі леспрамгас — вядомае тураўцам прадпрыемства. Дзед Васіль казаў, што на пачатку 1930-х гэта была самая прэстыжная кантора ў мястэчку. Леспрамгасаўцы зараблялі рэальныя грошы і, што было яшчэ важней, мелі ўласную прафесійную «лаўку», дзе прадаваліся добрыя прадукты і прамтавары.

У леспрамгасе працавала багата хлопцаў з Заходняй Беларусі, якія ўцяклі ад пераследу польскіх уладаў, балазе мяжа, што праходзіла пад Туравам, паміж Малым і Вялікім Малешавым, ахоўвалася да 1930-х гадоў слаба.

Яўген Макоўскі рабіў інжынерам-таксатарам. Гэта дужа адказная пасада. Інжынер-таксатар арганізоўвае мерапрыемствы па таксацыі лесу, вызначае лясныя запасы, максімальныя аб'ёмы лесанарыхтоўкі, арганізоўвае пасадку новых дрэваў.

Больш нічога пра Яўгена знайсці не ўдалося. Невядома, ці былі ў яго жонка і дзеці. Фота Макоўскага ў адкрытых крыніцах няма.

У жніўні 1956 года рашэннем вайсковага трыбунала справа Беларускага нацыянальнага цэнтра была спынена «за адсутнасцю складу злачынства». Асабістая справа Макоўскага паводле законаў Беларусі можа быць выдадзена толькі сваякам забітага беларуса. Але дзе знайсці тых сваякоў?

У Нясвіжы ўстаноўлены бюст дзеяча ВКЛ Тамаша Макоўскага. А помніка Яўгену Макоўскаму ў Тураве няма. Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва.

Чытайце таксама:

Першы расстрэл беларускай інтэлігенцыі. 90 гадоў справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»: як гэта было арганізавана

Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Каментары10

  • анімэ
    03.12.2023
    Сучасныя Тураў і Жыткавічы гэта нейкі сюр: вечна нейкія лозунгі над вуліцамі на расцяжках, ваенная тэхніка, у тым ліку вакол царквы і касцёла. Проста нейкі дэпрэсняк.
  • Газэта з мадэрнагiстарычаскiм рысункам
    03.12.2023
    Катлярчук это белорусский маяк в Швеции. Но кто бы объяснил, в чем смысл этого безграмотного рисунка?
  • CV
    03.12.2023
    Газэта з мадэрнагiстарычаскiм рысункам, усе бягуць з іншых партый у БСРГ

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады1

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве, а дальнабойных ракет Украіне ён не дасць7

Лявончык: На 18 тысяч тых, хто атрымаў дапамогу, было тры крымінальныя справы12

Віленскую кнігарню з беларускімі кнігамі ў Зарэччы затапіла падчас залевы3

У Польшчы пад Эльблангам знік беларус3

Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе3

У ЗША судзяць афіцэра, які выдаваў вайсковыя таямніцы «ўкраінцы» з сайта знаёмстваў1

«Такая праца дыскрэдытуе бязвізавы рэжым». Беларусы сцвярджаюць, што праца беларускіх мытнікаў ганебная для краіны5

Белы дом прызнаў, што Трамп пытаўся ў Зяленскага пра магчымасць «ударыць па Маскве»

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады1

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць