«Ёсць такая праблема», заявіў прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, адказваючы на відэапытанні грамадзян у жывым эфіры, закрануўшы пытанне, што Арменія заплаціла Расіі мільёны даляраў за ўзбраенне, але не атрымала яго, як і не атрымала назад грошы, піша news.am.

Па словах Пашыняна, вядуцца абмеркаванні аб тым, якімі механізмамі можна вырашыць гэтую праблему.
«Напрыклад, адным з варыянтаў можа быць скарачэнне доўгу Рэспубліцы Арменія ў памеры гэтай сумы. Гэта не адзіны варыянт. Але РФ сама мае патрэбу ва ўзбраенні, і мы тут настроены на працу, і гэтыя абмеркаванні, спадзяюся, прывядуць да канкрэтных вынікаў», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.
І раней улады Арменіі неаднаразова заяўлялі, што Расія не паставіла ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі паводле кантракта, у рамках якога былі пералічаныя і сродкі. Дакладнай сумы афіцыйна не называлі, па адных даных гаворка ідзе пра $250 млн, па іншых — каля $400 млн. Сам жа доўг Арменіі перад Расіяй складае 10 мільярдаў даляраў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары