Грамадства1414

«Былі траўмы на галаве». Сталі вядомы падрабязнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі напрыканцы красавіка

У ноч з 24 на 25 красавіка палітзняволенага экс-банкіра і былога кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку даставілі ў гарадскі шпіталь з наваполацкай калоніі № 1. Там яго пратрымалі некалькі дзён. Чалавек, які атрымаў звесткі ад відавочцы падзей, што разгортваліся ў шпіталі напрыканцы красавіка з Віктарам Бабарыкам, распавёў праваабаронцам «Вясны» падрабязнасці інцыдэнту.

Па словах Мікалая (імя зменена ў мэтах бяспекі), Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы моцна збітым. Гэта быў другі выклік хуткай дапамогі ў калонію да Віктара. Падчас першага візіту супрацоўнікаў хуткай дапамогі ў шпіталізацыі было адмоўлена. Паведамляецца, што адмова была напісаная начальнікам калоніі. Падчас другога візіту лекару брыгады хуткай дапамогі ўдалося пераканаць супрацоўнікаў калоніі ў неабходнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі ў стацыянар.

«У абодвух выпадках брыгады атрымалі інструкцыі ад кіраўніцтва наваполацкай бальніцы: з пацыентам у кантакт не ўступаць, гутаркі не весці, не падаваць ніякіх знакаў».

Са свайго боку, супрацоўнікі хуткай дапамогі правялі неабходныя абследаванні (агляд, замер артэрыяльнага ціску, запіс электракардыяграмы) і даставілі мужчыну ў стацыянар. У прыёмным пакоі Віктар быў агледжаны дзяжурным лекарам, былі праведзены неабходныя даабследаванні (агульны аналіз крыві, мачы, рэнтген галавы і органаў грудной клеткі)».

Папярэдні дыягназ быў — вадкасць у лёгкіх, але ён не пацвердзіўся. Мікалай сцвярджае, што Віктар Бабарыка атрымаў траўмы ў выніку збіцця. Адпаведныя траўмы былі на галаве — іх немагчыма атрымаць пры падзенні, напрыклад.

«На ўсе абследаванні Віктара суправаджалі канваіры. Лекарам і сярэдняму медперсаналу бальніцы былі дадзены рэкамендацыі аб тым, што з пацыентам нельга размаўляць, перамігвацца і г.д. Пры гэтым, на абследаванні (напрыклад, ультрагукавое даследаванне) Віктара пад канвоем вадзілі праз некалькі аддзяленняў. 

На працягу некалькіх дзён, якія Віктар Бабарыка правёў у хірургічным аддзяленні, ён знаходзіўся ў палаце для зняволеных з закратаванымі вокнамі і пад пастаянным кантролем канваіраў, якія сачылі за ўсімі дзеяннямі медперсаналу, спыняючы любую магчымасць перадачы якой-небудзь інфармацыі».

Паводле Мікалая, наведванні Віктара былі пад забаронай, родным і блізкім не паведамлялі пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя.

«Праз тры-чатыры дні людзі ў пагонах павезлі Віктара ў невядомым кірунку на аўтамабілі, які не лічыцца на балансе наваполацкай гарадской бальніцы».

Як адзначае Мікалай, з такімі траўмамі, якія былі ў Віктара Бабарыкі, пацыентаў шпіталізуюць мінімум на 7-10 дзён. Пазней з'явілася інфармацыя, што Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію і змясцілі ў ПКТ.

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. 6 ліпеня 2021 года экс-банкіра асудзілі да 14 гадоў калоніі. Праз два гады да васьмі гадоў калоніі асудзілі яго сына.

Каментары14

  • аёй-аёй
    11.11.2023
    аёй-аёй
  • Пеця
    11.11.2023
    Калi Бабарыку заб'юць, то лукашэнкаўскi агент-правакатар i самы злосны ябацька нумар адзiн Пазняк будзе сцвярджаць што яго схавалi цi вывезлi у Маскву, дзе ён прыпяваючы жыве на газпромаўскай дачы i трушчыць розныя заморскiя дэлiкатэсы
  • mikola ramanau
    11.11.2023
    Пеця, / Ty sto-hvory na galavu ? Ja Paznjaka vedaiu 1989....90....

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць