Літаратура

Агучаны кароткі спіс намінантаў прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Журы літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў назвала канкурсантаў, якія ўключаны ў шортліст. Сёлета ўзнагародай адзначаць найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах.

На прэмію імя Карласа Шэрмана за 2021 год прэтэндуюць наступныя выданні:

У намінацыі «Пераклад паэзіі»:

  1. Ігар Крэбс, Ганна Янкута, Вольга Гронская, Кацярына Маціеўская, Ірына Паўловіч, пераклад з нямецкай — Георг Гайм «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
  2. Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, пераклад з польскай — Кшыштаф Каміль Бачыньскі «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021. 
  3. Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра багоў». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021. 

На прэмію за пераклад прозы змагаюцца наступныя перакладчыкі:

  1. Вольга Гронская, пераклад з нямецкай — Герта Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
  2. Уладзімір Лянкевіч, Алена Пятровіч, пераклад з польскай — Дамініка Словік «Зімоўка». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021. 
  3. Сяргей Шупа, пераклад з іспанскай — Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021. 

На перамогу ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» прэтэндуюць:

  1. Паліна Грынчанка, пераклад з рускай — Аляксандра Хамянок «Італьянскае падарожжа». Выдавецтва «Народная асвета». Мінск, 2021. 
  2. Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Лена Андэрсан «Мулан і булачкі». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021. 
  3. Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Отфрыд Пройслер «Крабат. Легенда Чорнага млына». Выдавецтва «Янушкевіч», выдавецтва «Koska», Мінск, 2021. 

Кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана за 2022 год склалі наступныя выданні:

У намінацыі «Пераклад паэзіі»:

  1. Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай — Уладыслаў Шленгель «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022. 
  2. Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра герояў». Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2022.
  3. Сяргей Шупа, пераклад са старажытнагабрэйскай — «Песьня песьняў». Выдавецтва «Vesna Books», Прага, 2022. 

У намінацыі «Пераклад прозы»:

  1. Аляксандра Дзмітранок, пераклад з арабскай — Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце». Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
  1. Сярж Мядзведзеў, пераклад з англійскай — Кормак Макарці «Дарога». Выдавецтва «Янушкевіч», Варшава, 2022. 
  2. Мікола Раманоўскі, пераклад з польскай — Шчэпан Твардах «Кароль». Выдавецтва «Янушкевіч». Варшава, 2022. 

У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі»:

Андрэй Строцаў, пераклад з англійскай — Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022. 

У конкурсе ўдзельнічаюць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах.

У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў, сярод якіх літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, перакладчык Сяргей Сматрычэнка.

Прэмія імя Карласа Шэрмана была заснаваная ў 2016 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Яна ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Сёлета суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Каментары

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць