Стала вядома, што ў Гродне былы палітвязень скончыў жыццё самагубствам. Гэта адбылося ў лютым, але праваабаронцам стала вядома пра гэта толькі цяпер.

18-гадовы Кірыл Шчаглоў быў асуджаны разам з Аляксандрам Належынскім (16 гадоў) і Максімам Рушніцкім (31 год) па артыкуле 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта РБ» на 1,5 года абмежавання волі без накіравання («хатняя хімія»).
Пазней пакаранне ўзмацнілі, і хлопца арыштавалі на 3 месяцы. У лістападзе 2022-га яго ўнеслі ў «спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю».
Пасля вызвалення, ужо на волі, у лютым 2023 года дзевятнаццацігадовы Кірыл скончыў жыццё самагубствам, паведамляе Dissidentby.
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары