Культура44

Што паглядзець. Музей-скансэн у вёсцы Азярцо — сельская атмасфера канца XIX стагоддзя пад Мінскам

Каб цікава правесці выхадныя, неабавязкова ехаць за мяжу. Bar24 адправіўся ў падарожжа па Беларусі, каб расказаць пра цікавыя месцы. Сёння гэта — музей-скансэн у вёсцы Азярцо.

За чатыры кіламетры на паўднёвы захад ад Мінскай кальцавой, паміж вёскамі Строчыцы і Азярцо, знаходзіцца Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Вось толькі музей гэты незвычайны: на вялізнай тэрыторыі (151 га) пад адкрытым небам адноўлена «жыццё» беларусаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

Тэрыторыя музея дзеліцца на тры сектары, якія адлюстроўваюць асноўныя гістарычныя рэгіёны Беларусі: цэнтральную Беларусь, Паазер'е і Падняпроўе. На тое, каб усё абысці, спатрэбіцца некалькі гадзін, таму плануйце на наведванне цэлы дзень.

Не проста старыя пабудовы

Музей быў заснаваны ў 1976 годзе, а адкрыты для наведвання ў 1985 годзе. Ён адносіцца да тыпу музеяў «пад адкрытым небам». Іх яшчэ называюць скансэнамі: музеі такога тыпу — гэта адна з формаў захавання помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзя.

Трапляючы на ​​тэрыторыю музея, як быццам пераносішся на стагоддзе назад. Сельская вуліца з драўлянымі дамамі, у акенцах якіх стаяць вазоны з геранню, з плотам з глінянымі чыгунамі і квітнеючымі вяргінямі.

Побач гаспадарчыя пабудовы з саламянымі стрэхамі — павець, стайня, хлеў, адрына і інш., якія раней былі практычна ў любой вёсцы. Дарэчы, усе яны сапраўдныя: іх дэмантавалі і перавезлі сюды з розных раёнаў Беларусі.

Ёсць некалькі млыноў, грамадскі свіран пачатку XIX стагоддзя, школа 1932 года пабудовы са старанна прапрацаваным інтэр'ерам.

Ёсць драўляны храм XVIII стагоддзя, прывезены з вёскі Логнавічы Клецкага раёна.

Практычна ўсе будынкі адчыненыя для наведвальнікаў. Зазіраеш унутр — і бачыш, як жылі нашы продкі: на чым спалі, з чаго елі і пілі, дзе гатавалі ежу. Сельскі побыт і інтэр'ер адноўлены ва ўсёй паўнаце.

А ў сельгаспабудовах можна ўбачыць і дакрануцца да бочак, ступ, маслабоек, драўляных колаў, барон і іншых патрэбных у гаспадарцы прадметаў.

Агулам тут налічваецца больш за 22 тысячы экспанатаў. Некаторыя з іх — тыя, што былі адноўленыя рэстаўратарамі (да прыкладу, сыр або каўбаса на стале), — выглядаюць настолькі праўдападобна, што нават хочацца пакаштаваць іх.

Ёсць тут і мясцовыя «жыхары»: коцікі, козачкі, коні.

Адмысловую атмасферу надаюць гэтаму месцу і ветраныя млыны. Кажуць, што яны працуюць, але ўключаюць іх толькі падчас розных народных гулянняў, прысвечаных народным абрадам.

Такім чынам, у музеі будзе цікава і дарослым, і дзецям. Толькі парада: абувайце адразу ці захапіце з сабой зручны абутак, бо хадзіць прыйдзецца шмат.

Паспрабаваць мачанку або збіцень

Ёсць у вёсцы і карчма сярэдзіны XIX стагоддзя. Яе прывезлі з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна. Аўтэнтычная пабудова, якая з'яўляецца помнікам-экспанатам, і сёння выкарыстоўваецца па прызначэнні: тут арганізавана ўстанова грамадскага харчавання, дзе наведвальнікам прапануюць традыцыйную беларускую кухню і напоі.

А пасля прагулкі па вёсцы ды на свежым паветры не зайсці ў карчму проста немагчыма.

У меню ёсць мачанка, дранікі, збіцень, бабка. Наведвальнікі могуць пакаштаваць таксама «панскую вячэру» (25 руб.) і «сялянскую закуску» (19 руб.) або проста замовіць каву / травяны чай з яблычным пірагом.

А можна прыхапіць ссабойку і перакусіць у адной з альтанак, размешчаных на тэрыторыі музея, або зладзіць пікнік на лузе.

Колькі каштуе?

Музей працуе з красавіка па кастрычнік з 11:00 да 19:00, з лістапада па сакавік — з 10:00 да 17:00. Выхадныя — панядзелак і аўторак. Уваходны білет для дарослага каштуе 8 руб. 50 кап., для школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў — 4 руб. 50 кап. Можна замовіць экскурсію, а таксама катанне на конях.

Даехаць да музея можна з Мінска на таксі (каля 10 рублёў) або на грамадскім транспарце: аўтобусам №150, 170С ад станцыі метро «Малінаўка» (прыкладна 40 хвілін у дарозе), — або маршруткай 1277 да прыпынку «Паварот да музея».

А вось каардынаты для паездкі на аўтамабілі:

53.8325762823279, 27.373294741355934.

Каментары4

  • Барын і прыгон
    24.09.2023
    Такая атмасфера ва ўсёй краіне
  • mikola
    24.09.2023
    ne cikava....ni ta *atmasfera* u Kraine ......
  • Ноўнэйм
    24.09.2023
    Ніколі там не быў, таму хацеў бы патрапіць. Абавязкова паеду туды. Калі будзе Новая Беларусь, а не вось гэтая фашысцкая.
    "Трапляючы на ​​тэрыторыю музея, як быццам пераносішся на стагоддзе назад." Тут дадаў бы, што дастаткова проста паехаць у звычайную беларускую вёску і перанесешся на стагоддзе назад. Амаль аніякіх зьменаў.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына1

Вызвалены эстонец: У турме ў Беларусі да мяне ставіліся вельмі дрэнна. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах4

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць