Свет22

Украінскія спецслужбы, магчыма, стаяць за ўдарамі па вагнераўцах у Судане

На тэрыторыі Судана была праведзеная аперацыя супраць ваенізаванай групоўкі, якую падтрымлівае ПВК «Вагнер» у барацьбе за кантроль над краінай. Адказнасць за серыю ўдараў беспілотнікамі і наземную аперацыю, «верагодна, нясуць украінскія спецслужбы».

атака на мосце Шамбат атака на мост Шамбат the Shambat Bridge attack
Падарваны аўтамабіль з вайскоўцамі групоўкі «Сілы хуткай падтрымкі» на мосце Шамбат. Скрыншот з відэа / CNN

Як паказала расследаванне CNN, украінскія спецслужбы, верагодна, стаялі за серыяй удараў беспілотнікаў і наземнай аперацыяй, накіраванымі супраць ваенізаванай групоўкі «Сілы хуткай падтрымкі» (СХП), якая атрымлівае дапамогу ад ПВК «Вагнер» у барацьбе за кантроль над краінай.

У размове з CNN украінская вайсковая крыніца ахарактарызавала аперацыю як працу «несуданскіх вайскоўцаў». На пытанне аб тым, ці стаіць за атакамі Кіеў, быў атрыманы адказ, што, «верагодна, адказнасць за гэта нясуць украінскія спецслужбы».

CNN не змагла незалежна пацвердзіць датычнасць Украіны да серыі ўдараў, але відэаматэрыялы, атрыманыя кампаніяй, выявілі адметныя рысы нападаў дронаў ва ўкраінскім стылі.

Кадры паветраных і наземных атак. Відэа: roguerocket / YouTube

Эксперты сцвярджаюць, што як мінімум восем удараў было здзейснена дронамі дзвюх мадыфікацый, якія шырока выкарыстоўваюцца ўкраінцамі. Пры гэтым на відэа відаць украінскі тэкст на кантролеры аднаго дрона.

Хоць дроны раней выкарыстоўваліся для скідання бомбаў у Эфіопіі, Нігерыі і Лівіі, выкарыстанне тактыкі пікіравання на цэль — новая зʼява ў Афрыцы.

Па словах высокапастаўленай суданскай крыніцы, удары адбыліся ўсяго праз два дні пасля таго, як ПВК «Вагнер» праз Чад правяла вялікі канвой са зброяй гарнізона СХП на захадзе краіны. Гэтая пастаўка сведчыць аб тым, які бок Расія і «Вагнер» падтрымліваюць у Судане.

Высокапастаўленая суданская крыніца паведаміла CNN, што ад ПВК «Вагнер» СХП атрымала каля 90% усёй сваёй зброі. Пастаўкі працягваюцца, нягледзячы на смерць Яўгена Прыгожына.

Шэсць удараў беспілотнікаў было нацэлена на пікапы, якія праязджалі па мосце Шамбат, які злучае горад Амдурман і сталіцу краіны Хартум. Восем іншых удараў знішчылі прыпаркаваныя аўтамабілі, будынкі і ўзброеных людзей у Амдурмане і яго заходнім прыгарадзе, дзе суданскія вайскоўцы за апошнія тыдні правялі серыю паветраных атак на пазіцыі СХП.

Як сцвярджаецца, некалькі ўдараў па мосце Шамбат супадаюць з паведамленнямі ў сацыяльных сетках аб нападзе, які адбыўся 8 верасня.

CNN паведамляе, што Украіна афіцыйна не ўзяла на сябе адказнасць за ўдары, якія былі адлюстраваныя на відэа беспілотнікаў.

Чытайце яшчэ:

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Судан: Дзяржсакратар ЗША абвясціў трохдзённае перамір'е. Ці выконваецца яно, незразумела

Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»

Каментары2

  • Mafkees
    20.09.2023
    Ничего необычного, просто парни поехали в командировку. А в свободное время-сафари,рыбалка.
  • Шняга
    20.09.2023
    Подана! Хавайте, пожалуйста!

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

«З беларусамі ў аргенцінцаў шмат супольнага». Беларус расказаў, як яму жывецца ў далёкай Аргенціне

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні6

Маршрут выхаднога дня на захад ад Мінска: дух барока, унікальныя мазаікі і скрыжаванне рэлігій

У ЗША паспрабуюць адрадзіць зведзеную са свету блакітную антылопу3

У Расіі хлопец чхнуў, заткнуўшы нос. Яго давялося ратаваць дактарам5

Гарбатага кіта Цімі нарэшце выпусцілі ў Паўночнае мора. Але выжыць яму будзе складана3

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў14

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць