Здароўе11

Хто позна кладзецца, у тых рызыка дыябету — новае даследаванне

Новае даследаванне паказала, што ў жанчын, якія аддаюць перавагу позняму адыходу да сну, рызыка дыябету 2 тыпу на 19% больш высокая за сярэдні паказчык, нават з улікам іншых чыннікаў.

Фота: vecteezy

Даследаваннем кіравалі даследчыкі з Harvard Medical School і Brigham and Women’s Hospital. Аўтары прааналізавалі даныя Nurses' Health Study II — доўгатэрміновага праекта, які адсочваў вынікі здароўя медсёстраў з мэтай лепшага разумення прычын хранічных захворванняў у жанчын. Удзельніц даследавання апытвалі пра розныя фактары іх ладу жыцця, у тым ліку аб іх перавагах адносна часу адыходу да сну, таксама вядомага як хранатып.

Каманда сканцэнтравалася на даных, сабраных ад больш чым 60 000 жанчын сярэдніх гадоў без раку, сардэчна-сасудзiстых захворванняў і дыябету 2 тыпу ў 2009 годзе, за якімі затым назіралі да 2017 года. За гэты перыяд было задакументавана каля 2000 выпадкаў дыябету. І ў тых, хто назваў сябе «савой», верагоднасць дыягнаставання дыябету выявілася значна большай, чым жанчын з хранатыпам «жаўрука». Агулам жа каля 11% жанчын у даследаванні заявілі, што яны «совы», у параўнанні з 35% «жаўрукоў», а астатнія не мелі відавочных пераваг да таго ці іншага хранатыпу.

Іншыя даследаванні паказалі, што сярод іншага паводзіны або лад жыцця «соваў» могуць падняць рызыку з’яўлення хранічных захворванняў (таго ж дыябету), напрыклад, праз недахоп фізічных нагрузак. І аўтары ўбачылі, што тая ж схема праяўляецца і тут. Але і сувязь паміж познім засынаннем і дыябетам захавалася нават пасля таго, як гэтыя фактары былі ўлічаныя — у канчатковым выніку было выяўлена, што быць «савой» само па сабе звязана з павелічэннем рызыкі дыябету на 19%. Улік такіх фактараў як лепшыя ІМЦ (індэкса масы цела), большая фізічная актыўнасць, добрая дыета і іншыя мадыфікаваныя фактары ладу жыцця значна аслабілі, але не прыбралі поўнасцю павышаную рызыку дыябету для «соваў».

Гэты тып даследавання вядомы як назіральнае даследаванне, якое мае свае абмежаванні. Самая важная заўвага заключаецца ў тым, што гэтыя даследаванні не могуць даказаць прычынна-выніковую сувязь паміж любымі дзвюма зменнымі, такімі, як перавагі сну і дыябет, а толькі карэляцыю, тлумачыць Gizmodo.

Даследаванне аховы здароўя медсёстраў таксама ў асноўным уключала белых жанчын, што можа абмежаваць магчымасць абагульнення вынікаў для іншых груп. Тым не менш, такія перспектыўныя даследаванні, як гэтае, звычайна даюць больш канкрэтныя даныя, чым рэтраспектыўныя даследаванні. Улічваючы іншыя наяўныя даследаванні, аўтары кажуць, што, напэўна, перавагі сну сапраўды могуць прыкметна павялічыць схільнасць людзей да дыябету.

Павелічэнне рызыкі на 19% з папраўкай на іншыя фактары з'яўляецца моцным фактарам рызыкі, кажуць навукоўцы. На жаль, на нашы хранатыпы моцна ўплывае генетыка, і іх часта цяжка змяніць назаўжды. Але атрыманыя вынікі сведчаць аб тым, што нават «совы» могуць знізіць рызыку дыябету, калі будуць прытрымлівацца больш здаровай дыеты і займацца спартыўнымі практыкаваннямі.

Да таго ж, большая частка рызык позняга засынання таксама можа быць звязана з разрывам паміж нашымі хранатыпамі і самім грамадствам. Даследчыкі адзначаюць, што ім пакуль не ўдалося знайсці непасрэднай сувязі паміж дыябетам і «савіным» хранатыпам у людзей, якія канкрэтна заявілі, што працуюць у начную змену. Іншымі словамі, праблема можа быць не ў познім сне, а ў неабходнасці рана прачынацца на працу і, як след, менш якасным сне.

Каментары1

  • Лакуанда
    15.09.2023
    Ўсё, я спаць

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе6

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі бізнэсмен стаў уладальнікам найбуйнейшай сеткі крам Samsung у Польшчы1

Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю1

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі41

Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка3

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе6

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць