«Азаронкаўшчына — гэта найвышэйшая форма лукашызму». «Ток» з Валерыем Карбалевічам
У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае, якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры.

Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка і Андрэя Мукавозчыка і чаму чыноўнікі слухаюць інфаказачку Вольгу Бондараву.
Карбалевіч называе самую моцную фігуру ў атачэнні Ціханоўскай і тлумачыць, чаму лічыць сектай партыю «КХП — БНФ» Зянона Пазняка. Дае ацэнку дзейнасці лідараў апазіцыі і тлумачыць, чаму канфлікты — гэта нармальна.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:35 — ці стала шокам для Лукашэнкі забойства Прыгожына і што будзе з вагнераўцамі ў Беларусі
06:24 — які Лукашэнка перамоўшчык
08:31 — моц Пуціна перабольшаная
11:22 — чаму Лукашэнка не высылае вагнераўцаў у абмен на адкрыццё памежных пераходаў
14:01 — чаму грызуцца праўладныя актывісты: Вараніца супраць Бондаравай і Азаронка
17:58 — чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву
19:54 — хто быў Рыгорам Азаронкам у сталінскім СССР?
22:41 — што азначае прызначэнне Шпакоўскага дарадцам-пасланнікам у Расіі
24:23 — як змяніўся Лукашэнка за апошнія 13 гадоў і ў які момант улада стала для яго сэнсам жыцця
33:06 — ці можа Лукашэнка змяніцца
36:05 — да каго з дыктатараў найбольш падобны Лукашэнка
40:34 — за што Лукашэнку палюбілі ўкраінцы
43:06 — да каго з атачэння прыслухоўваецца Лукашэнка
47:00 — якім можа быць канец Лукашэнкі
48:29 — чаму Лукашэнка працягвае рэпрэсіі і што можа прымусіць яго пайсці на саступкі
52:51 — БЛІЦ: «Слуга народа» ці «Гульня тронаў», «Песняры» ці Міхалок
56:02 — як пройдуць выбары 2025 года
1:03:38 — калі Лукашэнка быў найбольш слабы
1:04:52 — што магло прымусіць Лукашэнку сысці ў 2020-м
1:07:39 — «КХП — БНФ — гэта секта імя Зянона Станіслававіча»
1:12:44 — чаму ў апазіцыі не прыжыўся Валерый Цапкала
1:14:05 — што разбурае беларускую апазіцыю
1:16:12 — пра Аляксандра Азарава
1:16:49 — пра дзейнасць Ціханоўскай
1:18:05 — чаму Павел Латушка — наймацнейшая фігура ў атачэнні Ціханоўскай
1:19:03 — ці ўзмацняе палітычна Бабарыку турма
1:21:23 — калі пачнуцца перамены
1:22:36 — якія новыя сілы ўплыву фарміруюцца пры Лукашэнку
1:25:36 — пра вагу Віктара і Мікалая Лукашэнкаў
1:27:15 — пра фігуру прэм’ера Рамана Галоўчанкі
1:28:23 — навошта Лукашэнку Качанава
1:29:08 — чаму Лукашэнка не размаўляе па-беларуску
1:36:40 — Лукашэнка — гэта гібель Беларусі ці яе нараджэнне?
1:39:22 — навошта Лукашэнка ўвесь час ездзіць да Пуціна
1:41:38 — які план Пуціна наконт Беларусі
1:42:42 — чаму ў Беларусі дагэтуль папулярная асоба Пуціна
1:43:31 — ці можа Беларусь развярнуцца ў бок ЕС
1:47:03 — ці меў рацыю Прэйгерман, які перад выбарамі заклікаў не разгойдваць човен
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
*******
З такім як Лукашэнка няма аб чым дамаўляцца. Разлічваць што Лукашэнка можа змяніцца усяроўна што разлічваць на тое што можа змяніцца маньяк садыст і гвалтоўнік, дзетазабойца камуніст Міхасевіч ці камуніст - настаўнік Чыкаціла, якія ня толькі састаялі ў камуністычнай партыі, але і былі пазаштатнымі супрацоўнікамі міліцыі.