Уначы ў Мінску сутыкнуліся машына з матацыклам, матацыкліст стаў калекам
Паводле папярэдняй інфармацыі мінскага ДАІ, сёння ўначы каля 2:10 24-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Кісялёва і Куйбышава пры павароце налева, не даўшы перавагі, сутыкнуўся з матацыклам Harley Davidson.

У выніку 29-гадовы матацыкліст быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму ампутавалі галёнку.

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары