Грамадства1111

«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская

Указ Лукашэнкі робіць праект пашпарта новай Беларусі яшчэ больш актуальным — так пракаментаваў новы лукашэнкаўскі ўказ намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі. 

На сайце Лукашэнкі з'явіўся ўказ №278, які пазбавіць беларусаў магчымасці атрымліваць і абменьваць пашпарты Рэспублікі Беларусь па-за межамі краіны, а таксама абмяжуе іншыя правы беларусаў. 

«Сёння рэжым Лукашэнкі адмовіў беларусам у консульскай дапамозе. Тым самым дзяржава самаўхілілася з яшчэ адной сферы жыцця, дзе павінна клапаціцца аб грамадзянах», — так пракаментавала новы ўказ Ціханоўская.

Яна паабяцала правесці кансультацыі з Еўракамісіяй, а таксама падняць гэтае пытанне перад Еўрапарламентам і падчас Генасамблеі ААН.

Ціханоўская заклікала беларусаў не панікаваць і не рабіць неабдуманых учынкаў — вяртацца на радзіму, калі там пагражае пераслед.

«Бо ні адзін дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды. Галоўнае — паклапаціцеся пра сябе і сваю бяспеку. Бо людзі — гэта галоўная каштоўнасць Беларусі», — адзначыла Ціханоўская. 

Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі выказаў пазіцыю Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў сувязі з падпісаннем указа. 

«Гэта яшчэ адзін рэпрэсіўны механізм з боку рэжыму Лукашэнкі, які робіць праект нацыянальнага пашпарта новай Беларусі яшчэ больш актуальным для ўсіх беларусаў.

Відавочна, што злачынны рэжым адмаўляецца выконваць свае базавыя абавязкі перад грамадзянамі Беларусі, пераўтвараючы звычайныя дзяржаўныя функцыі ў элемент ціску і рэпрэсій. Гэта чарговы крок у пошуку «ворагаў», парушэнне фундаментальных правоў грамадзян і людзей, што яшчэ раз дэманструе ўсім антынародную сутнасць рэжыму ўзурпатара.

Крокі антынароднага, незаконнага рэжыму Лукашэнкі пацвярджаюць, што стварэнне нацыянальнага пашпарта — абгрунтаванае і актуальнае дзеянне, крыніца якога не палітычны «хайп», а ўжо сёння жыццёвая неабходнасць дзясяткаў тысяч грамадзян Беларусі, і ў перспектыве — пры такой палітыцы рэжыму — значна большай колькасці грамадзян», — напісаў ён.

 

Каментары11

  • Беларус
    05.09.2023
    АПК ва ўзаемадзеяннi з мiжнароднымi структурамi павiнен узяць на сябе консульскiя функцыi i выдачу новых пашпартоў беларусам. Лукашысцiя нiякiх функцый не збiраецца выконваць,бо гэта пуцiнскiя марыянеткi, прызначаныя расеяй. хунта.
  • 123
    05.09.2023
    Было бы здорово, если бы после принятия БЧБ паспорта, синий паспорт требовал аккредитации в Переходном Кабинете для выезда в страны ЕС.

    Чтобы в эту игру можно было играть вдвоем.
  • 456
    05.09.2023
    дык казалася ж яшчэ пару год таму, што офіс будзе ўзгадняць, каму можна ў Летуву, каму не. ну і дзе?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж4

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць