Свет

Зяленскі: Крымскі мост — цэль, якую трэба нейтралізаваць

Прэзідэнт Украіны заявіў, што Крымскі мост для Украіны ёсць законнай мішэнню, бо па ім акупанты перавозяць зброю. Паводле слоў Зяленскага, ён павінен быць «нейтралізаваны».

Фота: Антытэрарыстычны камітэт Расіі

«Мэта — вярнуць увесь Крым, бо гэта наша суверэнная тэрыторыя… Керчанскі мост не нейкая маленькая лагістычная дарога. Ён выкарыстоўваецца для дастаўкі боепрыпасаў і мілітарызацыі Крымскага паўвострава. Для нас зразумела, што гэты варожы аб'ект, пабудаваны за межамі міжнароднага права, таму зразумела, што гэта наша цэль, і любая цэль, якая нясе вайну, а не мір, павінна быць нейтралізаваная», — цытуе Зяленскага «Украінская праўда».

Зяленскі таксама падкрэсліў, што контрнаступленне Украіны прасоўваецца павольней, чым чакалася, бо аперацыя пачалася пазней, чым планавалася. «Праз тое, што мы пачалі крыху пазней… гэта дало Расіі час замініраваць усю нашу зямлю і пабудаваць некалькі ліній абароны», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што, нягледзячы на цяжкасці, Украіна рухаецца наперад.

«Мы не хацелі траціць нашых людзей, нашы кадры і нашых вайскоўцаў, мы не хацелі траціць тэхніку і таму досыць асцярожна ставіліся да наступальных дзеянняў. Я б сказаў, што мы набліжаемся да моманту, калі адпаведныя дзеянні могуць набраць тэмп, бо мы ўжо праходзім праз некаторыя месцы, дзе ёсць міны, і размініруем гэтыя раёны».

Пад раніцу 17 ліпеня «кіраўнік» акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў паведаміў, што на Крымскім мосце адбылося «надзвычайнае здарэнне», у сувязі з чым рух па мосце спынены. Расійскія тэлеграм-каналы паведамілі, што на мосце «ўпаў» пралёт.

Крыніцы «Украінскай праўды» паведамілі, што начная атака на Крымскі мост была спецаперацыяй СБУ і Вайскова-марскіх сіл. Адзначалася, што мост атакавалі з дапамогай надводных дронаў. Пазней версію аб двух надводных беспілотніках агучыла і РІА «Новості» са спасылкай на Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ.

Уладзімір Пуцін паабяцаў, што Расія адпомсціць за ўдар па Крымскім мосце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад9

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай4

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»3

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад9

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць