Свет2020

«Бацька, родненькі, толькі на цябе надзея». Жыхары кубанскай станіцы папрасілі Лукашэнку вырашыць праблему з мясцовым сметнікам

Жыхары станіцы Палтаўская ў Краснадарскім краі Расіі адчаяліся неяк даць рады экалагічным праблемам, выкліканым працай у іхняй мясцовасцi смеццевага палігона. Да мясцовых уладаў і да Пуціна яны ўжо звярталіся, а апошняя для іх надзея цяпер — Лукашэнка.

Скрыншот з відэа

Жыхары Палтаўскай патрабуюць, каб грузавікі дастаўлялі адкіды на палігон у аб'езд станіцы. Дарога на сметнік праходзіць праз усе яе вуліцы, паабапал якіх размешчаны прыватныя дамы, што знаходзяцца ад дарогі за 5-10 метраў. Кругласутачна па гэтых вуліцах ездзяць смеццявозы з прычэпамі, якія парушаюць спакой жыхароў, хоць улады абяцалі зрабіць аб'язную дарогу і нават усталявалі забараняльныя знакі для руху буйнагабарытных машын.

23 сакавіка і 5 красавіка мясцовыя актывісты блакавалі смеццявозам дарогу на сметнік, але гэтыя акцыі абярнуліся для іх штрафамі і сілавым разгонам. 18 красавіка актывісты звярнуліся да губернатара Краснаярскага краю Веніяміна Кандрацьева, а 27 красавіка паспрабавалі дамагчыся асабістай сустрэчы з ім, але па дарозе іх некалькі разоў спынялі сілавікі і праводзілі надгляды.

Кандрацьеў так і не сустрэўся з жыхарамі Палтаўскай, і яны скардзіліся Уладзіміру Пуціну, што таксама не мела вынікаў. Цяпер засталася апошняя надзея — 18 ліпеня праз пасольства Беларусі ў Маскве мясцовыя актывісты звярнуліся да Лукашэнкі. Падштурхнуў іх на гэты крок рэгулярны прагляд прапагандысцкіх каналаў, па якіх паказвалі, як Лукашэнка «выратаваў Расію» ў сітуацыі з мяцяжом ПВК «Вагнер».

«У нас няма выйсця. Мы ўжо двойчы звярталіся да прэзідэнта РФ з просьбай спыніць экацыд. Пад заявамі збіралі па 5 000 подпісаў, але рэакцыя нулявая. Усё адпраўляецца ў Краснадарскі край, дзе нічога не мяняецца. Лукашэнка дапамог Расіі ў захаванні дзяржаўнасці, як нам распавялі па ТБ, таму мы спадзяёмся, што ён дапаможа і ў гэтым пытанні». 

18 ліпеня больш за паўсотні жыхароў станіцы сабраліся на вуліцы Тэльмана, праз якую бесперапынным патокам рухаюцца смеццявозы з розных паселішчаў краю, і на іх фоне запісалі відэазварот да Лукашэнкі, які прыклалі да пісьмовай заявы, адпраўленай у амбасаду Беларусі ў Маскве.

У звароце выступаюць як актывісты, так і простыя жыхары станіцы Палтаўскай. Яны адзначаюць, што Лукашэнка, маўляў, дапамог спыніць ПВК «Вагнер», калі яны ішлі на Маскву. «А цяпер жыхары станіцы Палтаўскай гатовыя пайсці такім жа маршам на Маскву, бо немагчыма тут жыць, нас проста забіваюць», — кажуць яны.

Адна пенсіянерка ўвогуле на Лукашэнку ледзь не моліцца: «Бацька, родненькі, толькі на цябе надзея, але перадайце, калі ласка, прэзідэнту Расіі, што людзі плачуць». 

Дапамога ж Лукашэнкава мае быць у «данясенні да прэзідэнта Расіі Пуціна праблемы». Той, маўляў, нічога не ведае, бо ад яго хаваюць.

Каментары20

  • Дураки и дороги
    19.07.2023
    "Любят русские люди бунтовать!
 Встанут на колени перед барским домом и стоят подлецы! И ведь знают, что бунтуют и всё равно стоят!"
 М.Е.Салтыков-Щедрин
  • Рубам
    19.07.2023
    Только HIMARS поможет этим рабам.
  • Вася
    19.07.2023
    Кому х.ло дзядзько тому лука бацько:))

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай6

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць