Здарэнні22

У Лагойску ўзнік пажар з-за свечкі на піяніна

У Лагойску адбыўся пажар у кватэры, у якой знаходзіўся 13-гадовы хлопчык. Ён патэлефанаваў ратавальнікам і расказаў, што ў суседнім пакоі гарыць піяніна, як паведаміла прэс-служба МНС.

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, падлетак знаходзіўся дома адзін, ягоная мама са старэйшымі дзецьмі адышла па справах.

«Хлопчык гуляў у тэлефоне і ў нейкі момант заўважыў дым з-пад дзвярэй іншага жылога пакоя. Адчыніўшы дзверы, ён убачыў, што нешта гарыць на піяніна. Зачыніўшы дзверы, выклікаў ратавальнікаў і выйшаў на балкон», — расказалі ў МНС.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі дапамаглі хлопчыку выйсці на вуліцу.

Пазней стала вядома, што напярэдадні мама хлопчыка запаліла свечку, памалілася і пакінула яе незатушанай. У выніку пажару пашкоджаная маёмасць, закураныя сцяна і столь у дзіцячым пакоі. 

Каментары2

  • 101
    13.07.2023
    Зачыніўшы дзверы, выклікаў ратавальнікаў і выйшаў на балкон», —

    хлопчык дарэчы зрабіў усё правільна
    ну яму пэўна і ратавальнікі падказалі
  • 103
    13.07.2023
    што цікава - куча нейкіх тыпу ікон... не дапамаглі?
    а хутчэй за ўсё - з-за іх і здарылася ўзгаранне...
    ,,веруючая,, экзальтаваная мама запаліла свечку ля ікон і пайшла...

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

Трамп прыляцеў у Кітай

Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў5

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў30

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць