Свет11

У выпадку неабходнасці НАТА перакіне ў Польшчу сто тысяч салдат — Дуда

Прэзідэнт Польшчы па заканчэнні саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільні зрабіў заяву, што існуе дамоўленасць аб тым, што ў выпадку неабходнасці на тэрыторыю Польшчы перакінуць 100 тысяч салдатаў НАТА.

Анджэй Дуда падчас саміту НАТА ў Вільні. 11 ліпеня 2023 года. Paul Ellis/Pool Photo via AP

«Мяркуецца, што калі б адбылася атака на Берасцейскую браму, можна было б разлічваць, што каля 100 тысячаў салдатаў Альянсу былі б скіраваныя на нашу тэрыторыю для неадкладнай абароны», — цытуе словы Анджэя Дуды «Белсат».

Ён дадаў, што гэта прынцыпы, якія цяпер прымаюцца і зацвярджаюцца Альянсам у рамках яго абарончых планаў.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што ў выніковым камюніке Беларусь згадвалася пяць разоў, з асаблівым акцэнтам на так званай Берасцейскай браме, як зоне стратэгічнай і ваеннай пагрозы, якая будзе знаходзіцца пад асаблівым наглядам НАТА.

Адначасова прэзідэнт Польшчы адзначыў, што цяпер адбываецца змена рыторыкі Альянсу ў дачыненні да Расіі. «Расія перастала быць абсалютна ў якой-кольвек ступені партнёрам НАТА, цягам многіх гадоў яна называлася партнёрам НАТА, цягам многіх гадоў былі саюзнікамі, якія рашуча выступалі за ўключэнне назвы Расіі як партнёра НАТА ў дакументы Альянсу».

Але пры гэтым Анджэй Дуда падкрэсліў, што сёння няма ніякіх сумненняў у тым, што Расія — агрэсар, Расія сёння — самая вялікая пагроза для краін НАТА, яна вядзе агрэсіўную вайну ва Украіне, агрэсарам яе называе і Паўночнаатлантычны альянс.

Каментары1

  • Жвір
    13.07.2023
    Пасьля апошняга, віленскага, саміта NATO, я ня быў бы такім аптымістам у пытаньні ваеннай дапамогі, якім выглядае той Дуда...

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць