Вайна1616

Чаму контрнаступленне Украіны ідзе так павольна?

Выбіць з пазіцый ворага, які акапаўся, лічыцца адной з самых складаных ваенных аперацый. Амерыканская газета Wall Street Journal спрабуе адказаць на пытанне, якое шмат каго хвалюе: чаму ўкраінскае контрнаступленне ідзе так павольна?

Украінскія салдаты страляюць з расійскай цяжкай агнямётнай ракетнай устаноўкі ТАС-1А «Сонцапёк», захопленай батальёнам украінскай арміі «Да Вінчы», па расійскіх пазіцыях на лініі фронту блізу Крамянной, Луганская вобласць, 7 ліпеня 2023 года. Фота: AP / Photo Libkos

Аўтары адзначаюць, што летась Украіна дзякуючы ўмелым манеўрам здолела дамагчыся перавагі над расійскім войскам, нягледзячы на недахоп людзей, узбраення і супастаўнай з Расіяй падтрымкі з паветра. Умелае камандаванне, добрае веданне мясцовасці і эфектыўнае выкарыстанне дронаў і лічбавых тэхналогій дазволілі ўкраінскім вайскоўцам даць адпор значна больш шматлікай і першапачаткова лепш аснашчанай арміі, якая на іх фоне выглядала нязграбнай і загразла ў бюракратычных правалоках, як пераказвае аналіз Бі-бі-сі.

WSJ канстатуе: усяму гэтаму прыйшоў канец.

Цяпер Украіна спрабуе выбіць з пазіцый ворага, які акапаўся на яе тэрыторыі, што лічыцца адной з самых складаных ваенных аперацый. Расійскія вайскоўцы патрацілі месяцы на будаўніцтва абарончых збудаванняў, у тым ліку бункераў, супрацьтанкавых пастак і мінных палёў.

Для расійскіх сіл, якія раней сёлета спрабавалі захапіць больш украінскіх тэрыторый, наступ не меў поспеху, аднак утрымліваць абарончыя пазіцыі будзе лягчэй, як піша WSJ са спасылкай на Майкла О'ханлона, спецыяліста ў галіне бяспекі Брукінгскага інстытута ў Вашынгтоне.

Напрыклад, украінскія салдаты расказалі, што расійскія вайскоўцы ў Запарожскай вобласці пабудавалі кіламетры зігзагападобных, злучаных паміж сабой траншэй, некаторыя з якіх умацаваныя бетонам або пакрытыя галінкамі і зямлёй, каб іх было цяжка выявіць з дапамогай дронаў. Палі моцна замінаваныя. Як мінімум у двух выпадках, са слоў украінскіх вайскоўцаў, целы іх забітых таварышаў таксама былі замінаваныя.

«Немагчыма цалкам знішчыць такія добра падрыхтаваныя пазіцыі перад наступам», — растлумачыў журналістам адзін з украінскіх вайскоўцаў. Паводле яго слоў, каб узяць гэтыя пазіцыі, раён трэба спачатку накрыць артылерыйскім агнём, а затым прасоўвацца наперад з дапамогай бранятэхнікі, каб задзейнічаць пяхоту. Аднак недахоп танкаў і іншай бранятэхнікі ўскладняе рэалізацыю гэтай стратэгіі.

Наступ на сілы акупантаў, якія акапаліся, быў цяжкім выпрабаваннем нават для самых магутных армій свету, як нагадвае WSJ. Хаўруснікам, якія высадзіліся на ўзбярэжжы Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны, спатрэбілася больш за два месяцы, каб прарваць нямецкія ўмацаванні і прасунуцца ўглыб краіны.

У 1991 годзе, перш чым сухапутныя сілы кааліцыі прасунуліся ў ходзе аперацыі «Бура ў пустыні», ЗША на працягу пяці тыдняў вялі паветраную кампанію, каб аслабіць пазіцыі іракскіх вайскоўцаў, як нагадвае WSJ.

Раней на гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю CNN выказаў шкадаванне, што Украіна не змагла пачаць контрнаступленне раней — да таго, як Расія паспела ўсталяваць абарончыя збудаванні і замініраваць тэрыторыі.

Каментары16

  • Ванг
    09.07.2023
    Цели такие: сократить количество русских, потом на их место завести мусульман, а потом мусульмане проведут революцию как в Иране. Все это растянется на десятилетия.
  • SHOS
    09.07.2023
    Ещё больше пусть тянут с поставками вооружения. В чем проблема завалить современным оружием Украину? Закинули бы ещё тогда 100 хаймарсов. Размели бы оборону РФ за месяц полностью. Нет! Надо пару установок только дать
  • Колька
    09.07.2023
    А ви в стране пособнике агрессии заказывали быстрее?

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць