Ежа

Ёгуртнае марожанае з чарніцамі — для тых, хто не любіць занадта салодкія дэсерты

Патрэбныя ўсяго тры складнікі.

Frozen yougurt with blueberries
Фота: Yumehana / Getty Images

Каб прыгатаваць замарожаны ёгурт з чарніцамі, спатрэбіцца:

  • 2 шклянкі чарніц
  • 2 сталовыя лыжкі мёду
  • 2 шклянкі грэцкага ёгурту (можна ванільнага)

Як гатаваць:

  1. Здрабніце чарніцы ў кухонным камбайне ці блендары на высокай хуткасці, пакуль яны не ператворацца ў сумесь, якая па кансістэнцыі нагадвае смузі.
  2. Выліце густую чарнічную сумесь у вялікую міску. Умяшайце мёд. Дадайце ёгурт і вельмі акуратна ўсё перамяшайце. Калі вы хочаце арыгінальную афарбоўку, не змешвайце цалкам ёгурт і чарніцы — пакіньце асобна плямы белага і фіялетавага. Сумесь павінна быць густой. Пакаштуйце. Калі хочаце больш салодкае марожанае, можаце дадаць яшчэ трохі мёду.
  3. Раўнамерна выліце сумесь у кожную форму для замарозкі. Калі ў вас форма для эскімо і ёсць прарэзы для палачак, вы можаце ўставіць іх перад замарозкай — калі няма, замарозьце на 2 гадзіны, а затым змесціце ў сярэдзіну драўляную палачку для эскімо. Працягвайце замарожваць яшчэ 4-6 гадзін або на ноч. Потым пастаўце формачкі з марожаным пад цёплую ваду, каб пачастунак лёгка даставаўся. Ешце ў гарачы дзень!

 

Простае ёгуртнае марожанае

Калі вы хочаце прыгатаваць простае ёгуртнае марожанае, можна ўзяць:

  • 1 літр (каля 3 шклянак) суцэльнамалочнага ёгурту
  • 1/2 шклянкі густых вяршкоў
  • ад 3/4 да 1 шклянкі цукру

Вяршкі ў гэтым рэцэпце дадаюцца для большай сметанковасці.

Змяшайце ўсе складнікі — ёгурт, вяршкі і цукар. Узбівайце, пакуль сумесь не набудзе кансістэнцыю густога малочнага кактэйлю ці мяккага марожанага.

Перакладзіце ў кантэйнер замарозьце ў маразільнай камеры да цвёрдага стану — прынамсі, на 6 гадзін ці на ноч.

Падсаладзіць дэсерт можна цукрам, згушчонкай, сіропам, таксама можна дадаць свежыя ягады.

Чытайце яшчэ:

Колькі можна з'есці чарэшні, каб не стала дрэнна

Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч20

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам

Бабарыка: Я не патрэбен Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасці40

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі2

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche10

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў4

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

У Гродне адмянілі ўсе квізы15

Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч20

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць