Ежа22

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

Размякчаныя грэцкія арэхі ўраўнаважваюць слодыч чарнасліву, а крэм з вяршкоў дадае дэсерту вытанчанасці. Інгрэдыенты — суцэльная карысць: чарнасліў паляпшае працу сэрца, сасудаў і нырак, зніжае «дрэнны» халестэрын, а грэцкія арэхі паляпшаюць памяць і даюць зарад энергіі.

Wallnut-stuffed prunes
Чарнасліў, фаршыраваны грэцкімі арэхамі. Фота: hirokoliston.com

Распаўсюджаны ў малдаўскай і ўкраінскай кухні, гэты дэсерт можа гатавацца па-рознаму. Рэч у тым, што, каб начыніць грэцкімі арэхамі, чарнасліў спачатку трэба размякчыць — і нехта варыць яго ў вадзе, нехта ў чорным чаі або каве, а хтосьці — у чырвоным віне. Усе гэтыя вадкасці дадаюць свой асаблівы водар. Прапануем адзін з магчымых рэцэптаў.

Каб прыгатаваць чарнасліў, фаршыраваны грэцкімі арэхамі, вам спатрэбіцца:

  • чарнасліў без костачак — 500 г (ад свежасці і смачнасці чарнасліву залежыць якасць усяго дэсерту),
  • грэцкія арэхі — 100 г,
  • віно ці вада — 150 мл (каля 2/3 шклянкі),
  • цукар — 2 ст. л.,
  • тлустыя вяршкі — 300 мл (каля 1 і 1/4 шклянкі),
  • цукровая пудра — 1 ст. л.,
  • экстракт ванілі (па жаданні, можна дадаць да прыгатаванага крэму),
  • шакалад (па жаданні, можна нацерці на вяршкі перад падачай).

Як гатаваць:

  1. Спачатку дадайце віно (або ваду) і цукар у невялікі рондаль. Пастаўце рондаль на пліту на сярэдні агонь і памешвайце пару хвілін, пакуль цукар не распусціцца. Пераліце ўсю вадкасць у невялікую гарачатрывалую ёмістасць або кружку.
  2. Затым начыніце чарнасліў грэцкімі арэхамі і змясціце яго ў той жа рондаль. Заліце чарнасліў вінна-цукровай (ці водна-цукровай) сумессю. Накрыйце рондаль вечкам, пастаўце на пліту на слабы агонь і дайце чарнасліву пакіпець каля 10-15 хвілін.
  3. Падніміце вечка і пераканайцеся, што алкаголь выпарыўся, а вадкасць ператварылася ў сіроп. Калі не, працягвайце варыць чарнасліў да таго часу, пакуль не перастанеце адчуваць пах алкаголю і сумесь віна і цукру (або сумесь вады і цукру) не ператворыцца ў сіроп. Пасля гэтага зніміце рондаль з агню і дайце чарнасліву астыць.
  4. Пасля поўнага астывання чарнасліў, фаршыраваны грэцкімі арэхамі, можна падаваць на стол. Ён выдатна глядзіцца ў празрыстай талерцы або шклянцы. У традыцыйным рэцэпце дэсерт падаецца са смятанна-цукровым крэмам. Аднак яго можна падаваць і з крэмам з маскарпонэ замест смятаны або з узбітымі вяршкамі і цёртым шакаладам.

Вам таксама могуць спадабацца:

Жыхарка Слуцка паказала, як рабіць глазураваныя сыркі. І падзялілася рэцэптам

Рэцэпт на выхадныя: персікавае марозіва джэлата

Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Каментары2

  • Рррр
    07.05.2023
    Нн мне дзве порцыі калі ласка.
  • зарад энэргіі
    07.05.2023
    сёння не магла прачнуцца... як раптам...

    мам, слушай анекдот
    Художник рисует обнаженную натурщицу. Заканчивает рисунок и говорит ей: — Пойдем кофе попьем. Натурщица надевает халатик, они идут на кухню, ставят кофе, и тут слышат — в замке ключык поворачивается. — Ой, — говорит художник, — Это жена вернулась... Быстро раздевайся!

    п.с. праверце пошту. я вам рысунак дашлю, які ён учора нарысаваў. вам спадабаецца )

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць