Грамадства44

Яшчэ адна выпускніца набрала 400 балаў з 400. Прычым здавала беларускую мову і гісторыю Беларусі

Гэта Вольга Друшчыц са Старальсельскай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна.

Да ўступнай кампаніі падышла з абсалютным вынікам у 400 балаў. Сярэдні бал атэстата выпускніцы — 10,0, як піша «Адукацыя Жабінкаўшчыны».

Вольга — уладальніца двух 100-бальных сертыфікатаў цэнтралізаваных экзаменаў па беларускай мове і гісторыі Беларусі.

На цэнтралізаваным тэставанні па грамадазнаўстве таксама атрымала найвышэйшы бал!

Вольга рэгулярна з 5-га класа ўдзельнічала ў розных алімпіядах, таксама піша вершы і друкуецца ў мясцовай прэсе.

Нагадаем, што 400 балаў з 400 набрала Паліна Дычак з Ліды. Яна здала на 100 балаў цэнтралізаваныя экзамены па рускай мове і хіміі, а пазней атрымала максімальны вынік на ЦТ па біялогіі. Атэстат у выпускніцы таксама бездакорны — 100 балаў. Яна будзе паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Год таму рэкардсменкай на ЦТ стала таксама абітурыентка з Ліды Анастасія Більдзь, якая паступіла ў галоўную IT-ВНУ краіны — БДУІР.

У 2021-м 400 балаў атрымала абітурыентка з Жодзіна Анастасія Савасцёнак, якая пасля стала студэнткай ФМА БДУ. А ў 2018-м максімальны вынік паказала дзяўчына з Пінска Анастасія Жаўнерык, якая таксама стала студэнткай факультэта міжнародных адносін.

Каментары4

  • *
    05.07.2023
    Вось гэтай дзяўчыне ПАВАГА за мову і за гісторыю
  • Лёня
    05.07.2023
    *, за савецкую гісторыю падзяка? За сучасную с хунтай?
  • *
    05.07.2023
    Лёня,
    Ня ведаю пра што вы, а я пра яе выбар - БЕЛАРУСКАЕ 

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць