Свет

У Берліне мяркуюць, што Прыгожын спыніў мяцеж з-за недахопу падтрымкі ва ўладзе

Ва ўрадзе Германіі мяркуюць, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын спыніў паход на Маскву, бо спадзяваўся на большую падтрымку свайго бунту ў Расіі. Пра гэта стала вядома нямецкаму выданню Der Spiegel, як паведамляе «Еўрапейская праўда».

Прыгожын у Растове сустрэўся з намеснікам міністра абароны Юнус-Бекам Яўкуравым (злева). Фота: Wagner / Anadolu Agency via Getty Images

Паводле інфармацыі выдання, у суботу вечарам Федэральнае міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Германіі праінфармавалі старшынь камітэтаў Бундэстага па замежных справах і абароне аб бягучым развіцці падзей. 

Падчас вуснага брыфінгу палітычны дырэктар Федэральнага міністэрства замежных спраў Тэрвен Белман і парламенцкі дзяржсакратар па абароне Зімтэ Мёлер выказалі думку, што лідар «Вагнера» ​​Прыгожын не атрымаў ад расійскіх дзяржаўных сіл той падтрымкі, на якую ён разлічваў падчас спробы перавароту, таму спыніў свой паход на Маскву.

Інфармацыю аб змесце пагаднення паміж Крамлём і Прыгожыным, а таксама аб месцы знаходжання Пуціна, міністра абароны Шайгу і начальніка Генеральнага штаба Герасімава прадстаўнікі ўрада падчас тэлефоннай размовы даць не змаглі.

Паводле інфармацыі выдання, камітэты па замежных справах і абароне павінны сабрацца на спецыяльнае пасяджэнне на пачатку тыдня і абмеркаваць гэтую тэму.

Нагадаем, міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак адклала свой запланаваны візіт у ПАР на адзін дзень на фоне расійскага мяцяжу. У суботу Бербак правяла кансультацыі са сваімі калегамі ў фармаце G7, а міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус абмяняўся меркаваннямі з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам.

Чытайце таксама: 

Стала вядома, колькі вагнераўскай тэхнікі рухалася на Маскву

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго

Крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спыненая, ён «выедзе ў Беларусь» — Пяскоў 

«Вайна патрэбная была, каб купка жывёлін папіярылася». Прыгожын даў рэзананснае інтэрв’ю, у якім падвёў грунт пад спыненне вайны

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць