Нерухомасць11

«Інвестар збег». Стаў вядомы лёс вялікага недабудаванага ГЗЦ у Каменнай Горцы

Горад прыняў рашэнне забраць у інвестара недабудаваны ГЗЦ «Мегапарк» у Каменнай Горцы, пра гэта паведаміла першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. Realt.by расказвае, што гэта за ГЗЦ і што з ім можа быць далей.

ГЗЦ «Мегапарк» знаходзіцца на скрыжаванні Казіміраўскай і Каменнагорскай. Яго пачалі будаваць па інвестдагавору яшчэ ў 2012 годзе, але ўсё ішло з пераменным поспехам. 

Першапачаткова яго планавалі адкрыць у 2017 годзе, але потым адкрыццё перанеслі на 2020 год.

У планах быў вялікі і сучасны ГЗЦ з лядовай арэнай і кінатэатрам. Будынак у выніку амаль дабудавалі, але працы спыніліся. У такім выглядзе ГЗЦ стаіць ужо некалькі гадоў.

Замоўцам будаўніцтва было ТАА «Вінтэраінвест» з замежным капіталам. Па словах Надзеі Лазарэвіч, замежны інвестар збег. 

— Таму горад забірае «Мегапарк» і будзе дабудоўваць яго сам, калі не знойдзецца новы інвестар. Цяпер мы чакаем рашэння суда, каб выканаць вызначаную законам працэдуру па перадачы недабудаваных аб'ектаў гораду. І будаўнічыя работы плануем аднавіць у 2024 годзе, калі ўрэгулююцца ўсе судовыя пытанні.

Каментары1

  • Ганьба
    23.06.2023
    Усе бягуць з лукашэнкаўскага карабля.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць