Банкаматы і карты некаторых банкаў могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 23 чэрвеня
Плацежныя карты некаторых банкаў, а таксама банкаматы і прылады самаабслугоўвання могуць не працаваць у ноч на 23 чэрвеня, паведаміў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Фота ілюстрацыйнае
«У прамежак часу з 03:20 да 4:00 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні.
Прычына — планавыя тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе цэнтра.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары