Грамадства1717

Лукашэнкаўскі гісторык выявіў Губку Боба на плакаце сацыяльнай рэкламы і абурыўся прапагандай «педэрастыі»

Падпалкоўнік унутраных войскаў у адстаўцы Аляксандр Плавінскі знайшоў у Мінску беларускамоўную сацыяльную рэкламу і абурыўся Губкам Бобам, якога ён залічвае да «педэрастаў». Аднак ні Губкі Боба, ні «педэрастаў» на плакаце няма, там толькі тры геаметрычныя фігуры, піша «Люстэрка». 

Сацыяльную рэкламу з заклікам закрываць кран падчас чысткі зубоў Плавінскі ўбачыў у падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа. 

Паводле яго слоў, там вісіць чатыры аднолькавыя плакаты. «У жыхароў Мінска хіба няма ў кватэрах лічыльнікаў вады, і бацькі не кантралююць яе выкарыстанне і аплату? Але не будзем занадта прыдзірлівымі да сацыяльнай рэкламы», — напісаў падпалкоўнік запасу.

«Першае, што кідаецца ў вочы, — тры гендарна нейтральныя істоты з ЗАМЕЖНАГА мультфільма. У нас што, няма сваіх мульцяшных персанажаў для такой рэкламы? Няўжо хлопчыкі і дзяўчынкі ў святле заходніх павеваў «агульна эўрапэйскіх каштоўнасцяў» у нашай краіне ўжо сталі не ў пашане? Ці гэта так «пілуюць» гарадскі бюджэт для рэкламы замежных мультфільмаў?» — задаецца пытаннямі Плавінскі, выкарыстоўваючы па-беларуску толькі выраз «агульна эўрапэйскіх каштоўнасцей».

Ён прызнаў у квадратным аранжавым персанажу Губку Бобу героя мультсерыяла тэлеканала Nickelodeon. У 2020 годзе падчас месяца гей-прайду канал размясціў фота Губкі Боба — імаверна, спрабаваў паказаць, што ён проста падтрымлівае ЛГБТ. Стваральнік персанажа Стывен Хіленберг яшчэ ў 2005 годзе распавёў, што не надзяляў сваіх персанажаў якой-небудзь сэксуальнасцю і расцэньваў іх як асэксуальных герояў.

Але Плавінскі катэгарычны.

Так насамрэч выглядае Губка Боб, таксама вядомы як Губка Боб Квадратныя Штаны. Фота: Stephen Hillenburg / Wikimedia Commons

«Гаворачы больш зразумелай для старэйшага пакалення мовай — ён педэраст!

Дарагія мінчане, «віншую» вас: у наш горад пад выглядам сацыяльнай «праціснулі» рэкламу педэрастыі! Няхай вашы дзеці глядзяць і вучацца ў мульцяшнага педэраста, як трэба эканоміць ваду!» — заключыў былы вайсковец.

Аляксандр Плавінскі пасля выхаду на пенсію заняўся пісьменніцтвам і выдаў некалькі псеўдагістарычных кніг. Адна з іх называецца «Курапаты ля вытокаў гістарычнай сенсацыі». Яна прысвечаная выкрыццю «міфа аб савецкіх рэпрэсіях». Таксама ён сумесна з прарасійскай актывісткай Вольгай Бондаравай «выкрываў хлусню і маніпуляцыі Марзалюка (Ігар Марзалюк — дэпутат, доктар гістарычных навук. — Заўв. рэд.)» пра Курапаты. Плавінскі — чалец Кампартыі Беларусі.

Каментары17

  • Жвір
    20.06.2023
    О! Зачыняй кран пакуль чысьціш зубы ! Ну, гэта, як для мяне, зусім. Што ж Спандж Боба нельга не паслухаць, я яго столькі пераглядзеў некалі, маленькая дачка "прымушала", каб глядзёў разам зь ёй. Пазытыўны ён чувак, скажу я вам... :))
  • Руслан
    20.06.2023
    Только скрытый гей, глядя на кирпич (например), видит в нём нетрадиционного ...
  • Государство импотент
    20.06.2023
    Когда государство импотент в производстве микросхем, чипов, станков, технологии, автомобилей, не может развивать медицину, не имеет передовой системы образования, не имеет системы социальной защиты, не обеспечивает базовые права и свободы, тогда государство занимается извращённым сексом с своими гражданами. Ведь это намного проще и нагляднее, чем обеспечить вышеперечисленное.

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя1

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя1

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць