Эканоміка

Пад Мінскам нарэшце адкрыюць гандлёвы цэнтр, які будавалі больш за 10 гадоў

Пад Мінскам адкрыецца ГЦ «Сеніца», будаўніцтва якога пачалося больш за 10 гадоў таму, але перыядычна замарожвалася. Як паведамляе цэнтр на сваёй старонцы ў інстаграме, адкрыццё запланавана на канец чэрвеня — пачатак ліпеня.

«Цяпер праходзяць фінальныя работы ў зоне фермерскага рынку», — гаворыцца ў паведамленні, дзе абяцаюць падзяліцца найбліжэйшым часам рэпартажам з аб'екта.

«Сеніца» — гэта гандлёвы цэнтр з сучасным фермерскім рынкам, дыскаўнтарам плошчай каля трох тысяч квадратных метраў, гандлёвай галерэяй і разнастайным фуд-кортам. Яго адметнай асаблівасцю збіраюцца зрабіць гандаль прадуктамі і таварамі шырокага спажывання па спецыяльных і выгадных прапановах.

Праект пачыналі ў 2010 годзе з працоўнай назвай «Вёска гіпермаркетаў». Агульная плошча ГЦ — каля 10 гектараў. Гандлёвы аб'ект мае стаць цэнтрам прыцягнення для жыхароў мікрараёнаў Лошыца, Курасоўшчына і ЖК «Мінск-Свет».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары2

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»44

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары2

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць