Грамадства55

«Францішак памятае тату і моліцца за яго…» Як сям'я Севярынцаў тры гады жыве без бацькі і мужа

Жонка Паўла Севярынца распавяла «Народнай Волі», як прайшоў гэты час.

Нагадаем, што палітык быў затрыманы ў Мінску 7 чэрвеня 2020 года. Пазней у дачыненні да яго было вынесена тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах за ўдзел у перадвыбарных пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на волю, а перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).

У выніку палітык быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбывае пакаранне Павел Севярынец у шклоўскай папраўчай калоніі № 17.

— Якімі былі для нашай сям’і гэтыя тры гады? — кажа Вольга Севярынец. — З аднаго боку, гэта былі вельмі складаныя і балючыя гады. А з іншага — гэта гады веры, надзеі і любові, таму што было шмат добрых сустрэч, шмат падтрымкі ад людзей, шмат напоўненых каханнем лістоў ад Паўла.

І шмат было малітваў, у якіх вера і надзея, што ўсё кепскае Госпад зможа перамяніць на дабро і наступіць дзень, калі мы зноў будзем разам: Паша, Францішак, я, нашы бацькі.

— Калі Паўла затрымалі, малому Францішку было ўсяго два гады…

— Зараз гэта ўжо сур’ёзны хлопец — вясной яму споўнілася пяць гадоў. Ён, безумоўна, вельмі змяніўся апошнім часам, але ўсё адно памятае тату, моліцца за яго, чакае. З такім унутраным сцісканнем слухае гісторыі пра Паўла, пры гэтым заўсёды ўнутрана засяроджваецца, уважліва слухае. Яму вельмі цікава пра тату слухаць.

А Паша нязменна піша Францішку асобныя лісты ад таты сыну.

— Ёсць у Францішка ўжо нейкія здольнасці?

— Інтарэсы дзяцей нярэдка змяняюцца. Адзінае, відаць, што ў сына праяўляецца моцная воля, севярынцаўская настойлівасць, якую я ніяк і нічым не магу перамагчы.

Калі Францішку нешта патрэбна, то ён упарта будзе стаяць на сваім, пакуль не дасягне таго, што ён хоча.

Увогуле, сын любіць маляваць, бо ў гэтым плане ў яго ідзе параўнанне з татам. Паша дасылае яму лісты з турмы з малюнкамі, і сын таксама яму ў адказ малюе.

Але зараз у Францішка любімая цацка — самакат. Гойсае на ім па дварэ, як эстрэмал.

— Ці ёсць нейкія апошнія навіны ад Паўла?

— Пэўны перыяд Паша быў у штрафным ізалятары, а цяпер яго змясцілі на тры месяцы ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). З сувязі з мужам засталіся толькі рэдкія лісты ад яго…

Каментары5

  • Acab
    09.06.2023
    Вядома, я не падзяляю рэлігійнага фундамэнталізму Паўла.
    Але ён годны прыклад мужчыны. Гэдак жа і яго сям'я прыстойная: жонка надзейная, дзеткі бацькоўскія, а ня школьныя.
    Найлепшага зычу, трымайцеся.
  • Acab
    09.06.2023
    Praūda, напраўду самая ідэя ўсеагульнае дармовае адукацыі накіраваная на зьнішчэньне сям'і.
  • некрасов
    09.06.2023
    Acab, один из самых порядочных политиков . Хоть я  атеист --  но за Павла проголосую.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі7

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі7

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць