Усяго патроху44

Высветлілася, колькі ўсяго ў сукупнасці існавала тыраназаўраў да глабальнага вымірання

«Гэтая колькасць найбольш набліжаная да праўды».

Шкілет тыраназаўра. Фота: pixabay

Новае даследаванне вызначыла найбольш рэалістычную колькасць усіх тыраназаўраў, якія калі-небудзь існавалі на Зямлі да сутыкнення планеты з астэроідам. Пра гэта 22 мая напісала навуковае выданне Science Alert.

Паводле інфармацыі Евы Грыбелер, эвалюцыйнага эколага з Майнцкага ўніверсітэта імя Ёханэса Гутэнберга ў Германіі, гэтая колькасць складала каля 1,7 мільярда асобін. Нягледзячы на такую вялікую лічбу, гэты паказчык прыкладна на 800 мільёнаў тыраназаўраў меншы, чым даныя, атрыманыя ў мінулых даследаваннях 2021 года.

Тады навукоўцы налічылі каля 2,5 мільярда тыраназаўраў, аднак яны пры гэтым значна пераацанілі каэфіцыент іх выжывальнасці і здольнасці да размнажэння. Новая мадэль даследавання знізіла гэтыя паказчыкі да больш рэалістычнага ўзроўню і ўлічыла ўсё тыя ж зыходныя даныя.

«У арыгінальным даследаванні была складаная мадэль, якая ўлічвала шэраг розных пераменных, напрыклад, сярэднюю масу цела, шчыльнасць засялення, прыблізны геаграфічны дыяпазон, узрост сэксуальнай сталасці, колькасць адкладзеных яек, сярэднюю працягласць жыцця, каэфіцыент выжывальнасці і гэтак далей. Аднак пры гэтым каэфіцыенты выжывальнасці і размнажэння былі перабольшаны.

У новай мадэлі гэтыя каэфіцыенты былі зніжаны да рэалістычнага ўзроўню, і ў выніку аказалася, што ў кожным пакаленні тыраназаўраў было па 19 000 асобін, а ўсяго існавала каля 90 000 пакаленняў. Гэта значыць, што максімальная колькасць тыраназаўраў, якія маглі калі-небудзь існаваць, складала 1,7 мільярда», — паведаміла эколаг Ева Грыбелер, грунтуючыся на высновах свайго даследавання.

Адзін з аўтараў папярэдніх даследаванняў, палеантолаг Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі Чарльз Маршал ухваліў працу Евы Грыбелер і падкрэсліў, што новая лічба можа быць больш праўдзівай, чым мінулыя паказчыкі.

Аднак навукоўцам да гэтага часу не дае спакою адно важнае пытанне: нават пры такой зніжанай, але ўсё роўна велізарнай колькасці тыраназаўраў, чаму дагэтуль знойдзены толькі нікчэмны адсотак іх рэшткаў? Куды падзеліся ўсе астатнія?

Чытайце яшчэ:

У Партугаліі ў садзе знайшлі найбуйнейшы ў Еўропе шкілет дыназаўра

Зубны камень неандэртальцаў даў матэрыял для антыбіётыку новага пакалення

Чаму 3000 гадоў таму чалавечы мозг быў большы

Каментары4

  • Division of Animal Sciences and Technology Corporation
    28.05.2023
    Муміям фараонаў 5 тыс гадоў, а дыназаўрам сама мала 60 міл'ёнаў гадоў. То бок, наўрад-ці яны пайшлі на фарбы зямному першацвету. Хутчэй за ўсё на стэйкі ды нагетсы іншапланецянам. Тыя папаўнялі запасы правізіі на шляху да базы на альфе цэнтаўры. Апошнія даследванні самых уплывовых адмыслоўцаў у гэтай галіне незваротна ўказуюць на гэта.
  • Эннот
    28.05.2023
    Получается ,в конкретный промежуток времени ,
    тираников жило ~ 100-130 тыс особей на всей земле ?
    Если одновременно жило 5-7 поколений по 19 тыс штук.
    Как то маловато.
    При такой плотности заселения пока жену найдешь,
    то лапы устанут ходить.
  • Division of Animal Sciences and Technology Corporation
    28.05.2023
    Эннот, не стамляліся лапы ў пошуках, бо жонкі хадзілі побач зь імі, з тымі лапамі, у адным статку...

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

Начны ракетны ўдар па Белгарадзе — атакавана прадпрыемства «Газпрама», у горадзе праблемы са святлом і вадой

Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пасля вылету Партугаліі з чэмпіянату свету ФОТАФАКТ6

Краіны Скандынавіі змяняюць курс у барацьбе з бандамі2

Трамп пацвердзіў, што асабіста прасіў кіраўніка ФІФА не дыскваліфікоўваць форварда зборнай ЗША перад 1/8 фіналу2

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты6

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць